Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зоркі амэрыканскага шоў-бізнэсу сабралі сродкі для ахвяраў «Гарві» ды «Ірмы»


Ураган «Ірма» рухаецца праз Маямі (Відэа)
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:17 0:00

Ураган «Ірма» рухаецца праз Маямі (Відэа)

Зоркі шоў-бізнэсу ў аўторак увечары ўзялі ўдзел у тэлемарафоне, зьбіраючы сродкі на карысьць ахвяраў ураганаў «Ірма» і «Гарві»

Праграму адкрыў сьпявак Стыві Уандэр, а такія супэрзоркі, як Шэр, Барбара Стрэйзанд, Том Хэнкс і Робэрт Дэ Ніра адказвалі на званкі тэлегледачоў, прымаючы ахвяраваньні.

Гадзінны тэлемарафон транслявала каля 10 амэрыканскіх тэлеканалаў, паведамляе «Голас Амэрыкі».

На аднаўленьне дамоў і інфраструктуры, разбураных двума ўраганамі, пойдуць дзясяткі мільярдаў даляраў.

Ураган чацьвёртай катэгорыі «Гарві» абрынуўся на паўночны штат Тэхас у мінулым месяцы, а ўраган «Ірма» ўдарыў па астравах Флорыда-Кіс у мінулую нядзелю, пасьля чаго рушыў далей па заходнім узьбярэжжы, выклікаўшы паводкі і разбурэньні ва ўсім штаце Флорыда.

Да гэтага ўраган «Ірма» прайшоўся па Карыбскіх астравах, выклікаўшы маштабныя разбурэньні ў некалькіх астраўных дзяржавах.

ААН дастаўляе па паветры прадукты харчаваньня ды іншую дапамогу на астравы Антыгуа, Сэнт-Мартэн, Тэркс і Кайкас.

Усё насельніцтва вострава Барбуда было эвакуяванае на Антыгуа. Пасьля «Ірмы» Барбуда стаў непрыдатным для жыцьця востравам — 95 адсоткаў будынкаў разбураныя ці пашкоджаныя.

Тым часам некаторыя жыхары Флорыды ў аўторак пачалі вяртацца ў свае дамы, аднак улады папярэджваюць, што аднаўленьне будзе доўгім і складаным.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG