Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбух у цэнтры Кіева: загінуў мужчына, пацярпела жанчына


У паліцыі Кіева паведамляюць, што ў выніку выбуху аўто ў цэнтры гораду загінуў мужчына, пацярпела жанчына.

«Мужчына загінуў, жанчыне адарвала нагу. Усе службы там працуюць», — паведаміла Радыё Свабода прэс-сакратар паліцыі Кіева Аксана Блішчык.

Пакуль іншых падрабязнасьцяў у паліцыі не паведамілі, таксама не пацьвердзілі інфармацыю, што ў салёне аўто знаходзілася дзіця.

Выбух адбыўся на вуліцы Паўла Скарападзкага, аўто цалкам зьнішчана.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG