Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне пачалі затрымліваць паплечнікаў Саакашвілі


Сутычка на дзяржаўнай мяжы Ўкраіны і Польшчы пры перасячэньні мяжы Міхэілам Саакашвілі 10 верасьня 2017
Сутычка на дзяржаўнай мяжы Ўкраіны і Польшчы пры перасячэньні мяжы Міхэілам Саакашвілі 10 верасьня 2017

За ўжываньне сілы да памежнікаў падчас пераходу польска-ўкраінскай мяжы Міхэілам Саакашвілі 10 верасьня ва Ўкраіне затрымалі дваіх яго паплечнікаў, Аляксандра Бурцава і Андрэя Кацічэнку.

Пра гэта напісаў у Фэйсбуку дэпутат Вярхоўнай Рады Антон Герашчанка, які зьяўляецца сябрам калегіі Міністэрства ўнутраных справаў Украіны.

Пра арышты прыхільнікаў былога губэрнатара Адэскай вобласьці паведаміў і былы намесьнік генпракурора Ўкраіны Давід Сакварэлідзэ, які, аднак, не назваў ніякіх прозьвішчаў.

Украінскія СМІ таксама паведамляюць, што раніцай 12 верасьня ў гатэль «Леопаліс» у Львове, дзе спыніўся Міхэіл Саакашвілі, прыйшлі супрацоўнікі памежнай службы Украіны і паліцыянты, нібыта хочучы перадаць яму пратакол аб незаконным перасячэньні ўкраінскай дзяржаўнай мяжы.

Былы губэрнатар Адэскай вобласьці і колішні прэзыдэнт Грузіі Міхэіл Саакашвілі ў ліпені быў пазбаўлены ўкраінскага грамадзянства. 10 верасьня ў атачэньні сваіх прыхільнікаў ён прарваўся празь мяжу Польшчы з Украінай. Першапачаткова ён зьбіраўся перасекчы мяжу на цягніку, але яму не дазволілі гэта зрабіць. МУС Украіны ўзбудзіла крымінальную справу па факце незаконнага перасячэньня мяжы. У ведамстве таксама сьцьвярджаюць, што прыхільнікі Саакашвілі ўчынілі бойку, у якой пацярпелі 11 паліцыянтаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG