Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея пагадзілася выплаціць 3 мільёны эўра ахвярам Бэслану


У Бэслане ўзгадваюць ахвяраў трагедыі 2004 году
У Бэслане ўзгадваюць ахвяраў трагедыі 2004 году

Міністэрства юстыцыі Расеі пагадзілася выплаціць 3 мільёны эўра пацярпелым у выніку тэракту ў Бэслане. Эўрапейскі суд па правах чалавека 19 верасьня адмовіўся пераглядаць рашэньне аб кампэнсацыі. У Мінюсьце Расеі пацьвердзілі, што рашэньне суду будзе выкананае, паведамляе «Інтэрфакс».

У красавіку ЭСПЧ пастанавіў, што расейскія ўлады ня справіліся з абавязкам прадухіліць магчымую пагрозу жыцьцю людзей і не сплянавалі штурм так, каб мінімізаваць пагрозу жыцьцю закладнікаў. Крэмль не пагадзіўся з рашэньнем ЭСПЧ. Мінюст спрабаваў аспрэчыць вэрдыкт.

Суд разглядаў адразу некалькі скаргаў, пададзеных ініцыятыўнай групай «Маці Бэслану». Агульная колькасьць заяўнікаў — больш як 400 чалавек. У скаргах, пададзеных у ЭСПЧ, гаварылася, што расейскія ўлады парушылі свае абавязацельствы па абароне жыцьця грамадзянаў, не прадухіліўшы тэракт. Першае пасяджэньне суду адбылося ў 2014 годзе.

1 верасьня 2004 году баевікі захапілі і на працягу трох дзён утрымлівалі ў закладніках больш за 1200 вучняў і настаўнікаў школы № 1 у Бэслане. У выніку тэрарыстычнага нападу і штурму, які яму наступнічаў, 3 верасьня загінулі 334 чалавекі, 186 зь іх — дзеці. Адказнасьць за тэракт узяў на сябе адзін зь лідэраў чачэнскіх баевікоў Шаміль Басаеў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG