Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд апраўдаў беларуса па справе аб масавых беспарадках у Адэсе (Відэа)


Сутыкненьні 2 траўня 2014 году ў Адэсе
Сутыкненьні 2 траўня 2014 году ў Адэсе

Гарадзкі суд Чарнаморску (Адэская вобласьць) апраўдаў 19 прарасейскіх актывістаў, якіх абвінавачвалі ў арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках 2 траўня 2014 году ў цэнтры Адэсы, калі загінулі 48 чалавек і яшчэ каля 200 былі параненыя.

Судзьдзя канстатаваў адсутнасьць пераканаўчых доказаў віны затрыманых.

Суд таксама прызнаў «недапушчальнымі доказамі» пратаколы апазнаньня фігурантаў адным са сьведкаў — ён апазнаваў іх па фатаздымках, а не ўжывую.

Адразу пасьля абвяшчэньня прысуду пракуратура Адэскай вобласьці заявіла пра катэгарычную нязгоду з апраўданьнем абвінавачаных і падрыхтавала апэляцыйную скаргу.

заявіў

Першы намесьнік пракурора Адэскай вобласьці Аляксандар Савулка паведаміў, што двум фігурантам справы вылучылі новыя абвінавачаньні — у публічных закліках да наўмысных дзеяньняў з мэтай зьмены межаў тэрыторыі Ўкраіны — і яны зноў будуць узятыя пад варту.

Пасьля абвяшчэньня прысуду каля суду адбыліся сутыкненьні, бо актывісты не хацелі выпускаць з будынка апраўданых, паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода.

Таксама па фотаздымках быў апазнаны і грамадзянін Беларусі Алег Шабалін, які абінавачваўся «ў наўмысным зьнішчэньні або пашкоджаньні чужой маёмасьці шляхам падпалу, выбуху ці іншым агульнанебясьпечным спосабам, што пацягнула гібель людзей» (частка 2 артыкулу 194 Крымінальнага кодэксу Ўкраіны прадугледжвае пазбаўленьне волі на тэрмін ад трох да 10 гадоў). Нядаўна суд падоўжыў яму арышт да 5 кастрычніка.

Фота Алега Шабаліна на сайце МУС Украіны, калі ён знаходзіўся ў вышуку
Фота Алега Шабаліна на сайце МУС Украіны, калі ён знаходзіўся ў вышуку

«Абвінавачваньне не змагло абвергнуць заяву абароны пра тое, што падсудныя проста дапамагалі міліцыянтам ахоўваць парадак», — адзначаецца ў прысудзе.

Пасьля абвяшчэньня прысуду некаторых фігурантаў вызвалілі з-пад варты, але паводле інфармацыі парталу Dumskaya.net, двух фігурантаў затрымалі зноў паводле новага абвінавачаньня — замах на тэрытарыяльную цэласнасьць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG