Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанская паліцыя праводзіць ператрус у доме ў прыгарадзе Лёндану


Паліцыя і лекары аказваюць дапамогу пацярпелай пры выбуху ў мэтро. 15 верасьня 2017 году.

Паліцыя Лёндану паведаміла, што ўзброенае падразьдзяленьне паліцэйскага спэцназу праводзіць ператрус у доме на ўскрайку гораду. У якасьці засьцярогі, з бліжэйшых дамоў эвакуяваныя жыхары.

Апэрацыя праводзіцца ў рамках вышуку датычных да тэракту ў лёнданскім мэтро. Лёгкія раненьні атрымалі 30 чалавек. Выбуховае прыстасаваньне з дэтанатарам і гадзінным мэханізмам дало збой. Па зьвестках паліцыі, прылада была начыненая паражальнымі элемэнтамі, што магло б прывесьці да вялікай колькасьці ахвяр.

Раней у суботу быў затрыманы 18-гадовы юнак, якога падазраюць у датычнасьці да тэракту ў лёнданскім мэтро. Паліцыя вядзе допыт затрыманага. Падазроны быў затрыманы ў партовым горадзе Дуўр (графства Кент).

Адказнасьць за тэракт узяла на сябе тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава». Ўзровень тэрарыстычнай пагрозы ў Вялікабрытаніі павышаны да «крытычнага». Гэта азначае, што ўлады лічаць верагоднасьць новага нападу.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG