Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Верталёт на вучэньнях трапіў ракетай не туды (Відэа)


Расейскі верталёт Ка-52 на вучэньнях у Крыме ў 2016 годзе

На вучэньнях «Захад-2017» баявы верталёт выпадкова даў залп па натоўпе гледачоў, ёсьць цяжкапараненыя, паведаміў расейскі партал 66.ru. Праз збой ваеннай тэхнікі два чалавекі апынуліся ў шпіталі пасьля таго як на палігоне «Лужский» пад Санкт-Пецярбургам адбыўся выпадковы пуск ракет клясу «паветра-зямля» зь верталёта Ка-52.

Пазьней Міністэрства абароны Расеі заявіла, што абстрэлу гледачоў на вучэньнях «Захад-2017» не было. Паводле Мінабароны, зьняты на відэа інцыдэнт адбыўся ў іншы час і ў іншым месцы. Пры гэтым, аднак, у ведамстве не ўдакладнілі, дзе і калі гэта адбылося. Мінабароны Расеі таксама прызнала, што памылковы запуск ракеты сапраўды адбыўся, але, паводле вайсковага ведамства, «шматлікіх параненых» не было.

«Сыстэмай навядзеньня аднаго зь верталётаў быў зьдзейсьнены памылковы захоп цэлі. У выніку трапляньня некіраванай ракеты атрымаў пашкоджаньні адзін з грузавых аўтамабіляў безь людзей,» — цытуе агенцтва ТАСС прэсавую службу Заходняй вайсковай акругі Расеі.

Дакладная дата, калі адбылося здарэньне, невядомая. Паводле зьвестак прэс-службы Заходняй ваеннай акругі Расеі, 17 верасьня «ў рамках сумеснага стратэгічнага вучэньня «Захад-2017» на палігоне «Лужский» экіпажы ударных верталётаў Мі-28Н і Ка-52 армейскай авіяцыі Заходняй ваеннай акругі адпрацавалі задачы паветранай выведкі, нанясеньне ракетнага ўдару па наземных цэлях і прыкрыцьцё наземнай групоўкі войскаў з паветра».

Дасьледчая група Conflict Intelligence Team апублікавала копію дакумэнту, зь якога вынікае, што памылковы запуск адбыўся 16 верасьня. Пацьверджаньня сапраўднасьці гэтага дакумэнту зь іншых кріынцаў няма.

На тым самым палігоне 7 верасьня гарматным стрэлам з танка параніла пяць вайскоўцаў, а 20-гадовы салдат тэрміновай службы загінуў.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG