Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ураган «Ірма» ўзмацніўся да апошняй катэгорыі. Улады Флорыды заклікаюць эвакуяваць 5,6 мільёна жыхароў


Наступствы ўрагану «Ірма» на францускім востраве Карыбскага мора Сэн-Мартэн
Наступствы ўрагану «Ірма» на францускім востраве Карыбскага мора Сэн-Мартэн

Ураган «Ірма» зноў узмацніўся да апошняй, пятай катэгорыі, паведамляе Нацыянальны цэнтар папярэджаньня ураганаў ЗША. Хуткасьць ветру дасягае 257 км / г.

Ураган ужо забраў жыцьці 21 чалавека і пакінуў пасьля сябе катастрафічныя разбурэньні, паведамляе Reuters.

Улады Флорыды заклікаюць да эвакуацыі 5,6 мільёна жыхароў штату праз ураган «Ірма».

Чакаецца, што «Ірма» — адзін з наймагутнейшых ураганаў у Атлянтыцы за апошняе стагодзьдзе — абрынецца на Флорыду ў нядзелю раніцай.

Раней губэрнатар амэрыканскага штату Алабама Кэй Айві абвясьціла аб увядзеньні рэжыму надзвычайнага становішча праз ураган «Ірма».

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ аб вылучэньні сродкаў дапамагчы пацярпелым ад урагану.

Ураган «Ірма» гаспадарыць у Атлянтыцы ўжо пяты дзень. У сераду ён абрынуўся на францускія заморскія тэрыторыі. На астравах разбурана да 95% будынкаў, няма электрычнасьці. Ахвярамі стыхіі сталі мінімум 18 чалавек. Раненьні рознай ступені цяжкасьці атрымалі 23 чалавекі.

Паводле прагнозаў ААН, ад урагану «Ірма» можа пацярпець да 37 мільёнаў чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG