Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Флорыду насоўваецца ўраган «Ірма», ад якога ўжо пацярпелі 1,2 мільёна чалавек


У Маямі людзі рыхтуюцца да эвакуацыі перад надыходам урагану «Ірма», 7 верасьня 2017

Паводле ацэнак Чырвонага Крыжа, 1,2 мільёна чалавек у краінах Карыбскага басэйну пацярпелі ад пашкоджаньняў і разбурэньняў, выкліканых ураганам «Ірма», які кіруецца на амэрыканскі штат Флорыда.

Чырвоны Крыж паведаміў 7 верасьня, што амаль усе будынкі на востраве Барбуда былі пашкоджаныя або разбураныя, а на тэрыторыі Пуэрта-Рыка каля 1 мільёна людзей засталіся без электрычнасьці.

Экспэрты акрэсьліваюць «Ірму» як «патэнцыйна катастрафічны» ўраган 5-й катэгорыі, што зьяўляецца найвышэйшай ступеньню клясыфікацыі ўраганаў у ЗША.

Чакаецца, што ўраган «Ірма» дойдзе да Флорыды 10 верасьня.

XS
SM
MD
LG