Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Губэрнатар штату Флорыда абвясьціў надзвычайнае становішча


Эвакуацыя падчас урагану Гарві ў Порт-Артуры. 31 жніўня, Тэхас, ЗША.

Ураган «Ірма», якому прысвоена 4 катэгорыя, набліжаецца да ЗША.

ЗША яшчэ не акрыялі ад разбуральных наступстваў урагану «Гарві», які абрынуўся на Тэхас, як ужо да Флорыды набліжаецца новы ўраган — «Ірма». Нацыянальны ўраганны цэнтар прысвоіў яму 4 катэгорыю.

Мэтэароляг выдалі папярэджаньні для астравоў Ліўорд, Пуэрта-Рыка і Віргінскіх астравоў.

Спэцыялісты па надзвычайных сытуацыях у Карыбскім басэйне папярэдзілі, што «Ірма» можа прынесьці з сабой да 25 сантымэтраў ападкаў, выклікаць апоўзьні, паводкі. Ураган таксама падыме хвалі вышынёй да 7 мэтраў.

«Мы разглядаем „Ірму“ як вельмі важную падзею, — сказаў праз тэлефон выканаўчы дырэктар Карыбскага агенцтва па надзвычайных сытуацыях Рональд Джэксан. — Я не магу ўзгадаць, каб трапічны вецер перарос ва ўраган настолькі хутка».

Пакуль яшчэ невядома, ці наблізіцца «Ірма» да мацерыковай часткі ЗША. Нацыянальны ўраганны цэнтар папярэдзіў, што ўраган можа ўдарыць па выспах Флорыда-Кіс і па самім паўвостраве ўжо на гэтых выходных.

Тым часам ураган «Гарві», які выклікаў масавыя паводкі і спусташэньні ў Тэхасе і Луізіяне, адышоў ад узьбярэжжа ЗША.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG