Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вітаўт Кіпель: «Галіна Руднік была інтэлектуальна падрыхтаванай асобай»


Вітаўт Кіпель
Вітаўт Кіпель

Вядомы грамадзка-палітычны дзяяч беларускай эміграцыі ў ЗША Вітаўт Кіпель вучыўся разам з Галінай Руднік у гімназіі ў акупаваным немцамі Менску, а потым у Гімназіі імя Янкі Купалы ў Нямеччыне. Пра Галіну Руднік, якая памерла 13 верасьня на 88-м годзе жыцьця, спадар Кіпель сказаў Свабодзе:

«Я ведаў Галіну з гімназіі ў Менску, але бліжэй пазнаёміўся зь ёю ўжо ў гімназіі ў Нямеччыне, калі мы гады два сядзелі фактычна за адной партай. Яна вучылася на выдатна, была такая, што называецца, зубрылка. Я быў актыўны ў скаўтынгу і часта прапускаў урокі, дык яна мне заўсёды падсоўвала канспэкты, каб я не адставаў у навуцы. У нас былі вельмі сяброўскія дачыненьні.

Мы заўсёды сустракаліся зь ёю Амэрыцы, калі яна сюды прыяжджала з Эўропы. Дарэчы, яна была дружкай на маім вясельлі. У яе былі вельмі добрыя адносіны таксама з Зорай, маёй жонкай.

Гэта была вельмі працавітая, начытаная і інтэлектуальна падрыхтаваная асоба, пра што і сьведчыць яе кніжка „Птушкі пералётныя“, якую выдала Радыё Свабода. Для мяне асабіста яе сьмерць — вялікая страта».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG