Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нарвэскія комікі чатыры дні плылі 15 кілямэтраў да ўкраінскай мяжы. І не даплылі


Гомельскія ратаўнікі дзесяць гадзінаў рамантавалі яхту нарвэсцаў у кілямэтры ад украінскай мяжы.

Ранкам у чацьвер, 14 верасьня, нарвэскія комікі, якія здымаюць шоў у Беларусі, паведамілі Свабодзе, што яны ў 15 кілямэтрах ад украінскай мяжы. 14 кілямэтраў нарвэсцы плылі амаль 4 дні. За кілямэтар ад мяжы ў яхты зламалася рулявое кіраваньне.

А 13.11 у нядзелю грамадзяне Нарвэгіі паведамілі ратаўнікам, што яны побач зь вёскай Вяльле Брагінскага раёну. Рамонт абсталяваньня і яго ўстаноўка занялі ў вадалазаў амаль 10 гадзінаў. А 22.45 працы былі скончаныя.

Ойстэн Бака, Торы Мэнтʼярві і Рунэ Гокстад ад 5 верасьня плывуць па беларускім адрэзку Дняпра і накіроўваюцца ў Стамбул. Яны папулярныя комікі нарвэскай тэлерадыёкампаніі NRK. Іх шоў якіх зьбіраюць мільённую аўдыторыю.

XS
SM
MD
LG