Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адказнасьць за тэракт у Лёндане ўзяла на сябе «Ісламская дзяржава»


Жанчыны, параненыя выбухам на станцыі Parsons Green

Тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасьць за тэракт у Лёндане 15 верасьня.

Ад выбуху ў мэтро пацярпелі 29 чалавек, больш як 20 зь іх застаюцца ў шпіталі, іх жыцьцю пагрозы няма.

Ровень тэрарыстычнай пагрозы ў Вялікай Брытаніі падвышаны да «крытычнага», паведаміла прэмʼер-міністарка краіны Тэрэза Мэй. Гэта значыць, што ўлады лічаць напад «непазьбежным».

Частку паўнамоцтваў паліцыі возьмуць на сябе вайскоўцы.

Паліцыя шукае чалавека, які пакінуў бомбу ў мэтро. Паводле тэлеканалу Sky News, яго ўжо апазналі з дапамогай камэраў назіраньня.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG