Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускага памежніка падазраюць у парушэньні літоўскай мяжы


Літоўскі памежны слуп. Ілюстрацыйнае фота ©Shutterstock / A. Aleksandravičius

Як паведаміў партал lrytas.lt, беларускі памежнік зайшоў на тэрыторыю Літвы, прабыў там меней за хвіліну і вярнуўся на тэрыторыю Беларусі. Інцыдэнт адбыўся ў зоне адказнасьці Друскеніцкай памежнай заставы.

Камэры назіраньня зафіксавалі, як практычна ўздоўж дзяржаўнай мяжы ідуць і паляць два беларускія памежнікі, піша DELFI.

У пракуратуры, якая вядзе справу, агенцтву BNS паведамілі, што раней такія інцыдэнты здараліся з грыбнікамі, а зь беларускімі адказнымі асобамі — упершыню ў практыцы пракурора.

Памежнік быў на тэрыторыі Літвы менш за хвіліну, аднак фармальна дзяржаўная мяжа была парушана.

На сустрэчы, якая адбылася пасьля інцыдэнту на запыт літоўскага боку, беларускія адказныя асобы прызналі факт парушэньня і паведамілі, што расьсьледуюць інцыдэнт і паведамяць пра вынікі літоўскім калегам.

XS
SM
MD
LG