Францускія ўлады заявілі пра пачатак «контртэрарыстычнага расьсьледаваньня» нападу на вакзале ў Марсэлі, ахвярамі якога сталі дзьве жанчыны.
У Марсэлі на чыгуначным вакзале два чалавекі загінулі ў выніку нападу мужчыны з нажом. Нападнік быў застрэлены паліцыяй. Пра гэта паведаміў агенцтву France Press кіраўнік мясцовай паліцыі.
Інжынэр, супрацоўнік унутраных войскаў, журналіст, фэльчарка і байкер прыехалі адмыслова ў вёску Новы Двор, каб дапамагчы ў пошуках зьніклага 10-гадовага Максіма Мархалюка.
Зьніклы чачэнскі сьпявак Зэлімхан Бакаеў ня заяжджаў на тэрыторыю Эўропы. Такі адказ атрымала праваабарончая арганізацыя, якая працуе на Паўночным Каўказе, у адказ на запыт у Эўракамісію.
У Амурскай вобласьці на вучэньнях вайсковец застрэліў афіцэра і двух салдат, параніў яшчэ двух чалавек, пасьля чаго зьбег са зброяй.
Як выявілася, жанчына ўтойвала цяжарнасьць і не зьвярталася па мэдычную дапамогу.
У анэксаваным Расеяй Крыме супрацоўнікі ФСБ затрымалі расейскага вайскоўца Дзьмітрыя Даўгаполава і расейку Ганну Суханосаву па падазрэньні ў дзяржаўнай здрадзе.
Сёньня ва Ўкраіне, непадалёк ад гораду Хмяльніцкі ўпаў вайсковы самалёт. Пры аварыі загінулі двое пілётаў.
29 верасьня памёр кампазытар, народны артыст Беларусі Дзьмітры Смольскі. Яму было 80 гадоў.
Менгарсуд зьмяніў рашэньне Фрунзэнскага раённага суду ў справе грамадзяніна Ўкраіны Руслана Ш., якога ў ліпені асудзілі на 2 гады паводле абвінавачаньня ў крадзяжы 7 тысяч даляраў.
Маскоўская паліцыя пацьвердзіла, што апазыцыянэр Аляксей Навальны затрыманы. Як паведамілі інфармацыйным агенцтвам у маскоўскім упраўленьні МУС, прычына затрыманьня сталі яго заклікі выходзіць на несанкцыянаваныя мітынгі.
Пасьля 13 дзён безвыніковых пошукаў зьніклага ў Белавескай пушчы 10-гадовага Максіма Мархалюка пошукі хлопчыка будуць працягвацца толькі спэцыяльна падрыхтаванымі групамі.
У інцыдэнце ніхто не пацярпеў, паліцыя пачала расьсьледаваньне. Публікацыяў супраць расейскіх нэанацыстаў напярэдадні нападу на сайце не было.
Паводле Інстаграму Аляксандра Вянгерскага відаць, што хлопец даўно з павагай ставіцца да нацыянальнай сымболікі.
Барысаўскі футбольны клюб БАТЭ 28 верасьня прымаў дома лёнданскі «Арсэнал» у межах Лігі Эўропы, прайграў 2:4.
Галоўны вайсковы пракурор Украіны Анатоль Матыёс заявіў, што сьледзтва ня выявіла ніякіх дывэрсійных груп, якія маглі б падпаліць склады боепрыпасаў у Віньніцкай вобласьці.
Міністэрства замежных спраў Беларусі ўручыла ўкраінскаму амбасадару ў Менску Ігару Кізіму ноту з-за парушэньня беларускай паветранай прасторы.
Каардынатарка «Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі» на Віцебшчыне Тацяна Севярынец зьвярнулася да віцебскіх уладаў у сувязі з тым, што ў абласной філярмоніі на 23 кастрычніка заплянаваны канцэрт «шансанье» Віктара Каліны.
У Калінаўцы Віньніцкай вобласьці вечарам 26 верасьня на 48-м арсэнале вайсковай часткі А1119 пачалі выбухаць артылерыйскія склады.
Асноўная вэрсія сьледзтва ў справе 10-гадовага Максіма Мархалюка, які 12 дзён таму зьнік зь вёскі Новы Двор на ўскрайку Белавескай пушчы, — што дзіця па-ранейшаму ў лесе.
24 верасьня на сайце ЧГТРК «Грозны» зьявілася відэа, на якім зьніклы 8 жніўня ў Грозным 25-гадовы чачэнскі сьпявак Зэлімхан Бакаеў, зьвяртаючыся да «сябра Іслама», паведамляе, што знаходзіцца ў Нямеччыне. Карэспандэнт Радыё Свабода паразмаўляў зь сябрамі Бакаева, яны ўпэўненыя, што відэа — пастаноўка.
Украіна арыштавала грамадзяніна Беларусі Сяргея Гічка, якога з 27 траўня вышукавалі праваахоўныя органы Гішпаніі паводле абвінавачаньня ва ўдзеле і стварэньні арганізаванай злачыннай групоўкі для адмываньня грошай, атрыманых незаконным шляхам.
Зранку на пошук выйшлі больш за 200 чалавек — супрацоўнікі МНС, міліцыі, вайскоўцы і валянтэры.
У гісторыі з пошукамі Максіма шмат ня толькі гуманізму, але і панічнага страху за сваіх родных.
Прэм’ер-міністар Украіны заявіў, што сярод вэрсіяў прычын выбухаў на складах зброі ў Калінаўцы, «верагодна, гаворка ідзе пра вонкавыя фактары». Дарадца міністра ўнутраных спраў Заран Шкірак перакананы, што «гэта варожая расейская дывэрсія».
У Калінаўцы Віньніцкай вобласьці Ўкраіны адбыліся выбухі на артылерыйскіх складах. Пра гэта паведамілі мясцовыя жыхары. Паводле іх словаў, каля 21:00 прагучалі выбухі, затым сталі бачныя яркія сполахі.
Улады Ірану распачалі крымінальную справу супраць стваральніка папулярнага мэсэнджэра Telegram Паўла Дурава, паведамляе іранскае агенцтва ISNA.
Раніцай 26 верасьня ў Менску прайшлі ператрусы ў кватэрах, дзе пражываюць актывісты анархісцкага руху.
У Беларусі проста так праслухоўваць чужыя размовы дэ-юрэ незаконна, але фактычна спэцслужбы могуць законна праслухоўваць любога: санкцыя пракурора не абавязковая, трэба толькі, каб КДБ ці СК атрымалі дазвол на праслухоўваньне ад сваіх начальнікаў.
У селішчы Гар-Адар на Заходнім беразе ракі Ярдан узброены палестынец застрэліў двух ахоўнікаў і байца памежнай паліцыі, цяжка параніў яшчэ аднаго чалавека.
Празь 10 дзён па зьнікненьні 10-гадовага Максіма Мархалюка Сьледчы камітэт распачаў крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 167 КПК.
Генэрал-лейтэнант Валерый Асапаў стаў самым высокапастаўленым расейскім вайскоўцам, якія загінулі ў Сырыі. Дата сьмерці афіцыйна не называецца.
Чачэнскі дзяржаўны тэлеканал «Грозны» апублікаваў на сваім сайце відэазапіс нібыта са зьніклым сьпеваком Зэлімханам Бакаевым. Cябры сьпевака кажуць, што гэта ня ён.
Па стане на 16 гадзін 25 верасьня 10-гадовы Максім Мархалюк, які больш за тыдзень таму зьнік у Белавескай пушчы, ня знойдзены. Пошукі працягваюцца.
10-гадовага Максіма Мархалюка шукаюць 11-я суткі. Свабода ўзгадвае іншыя гісторыі, калі людзі ў Беларусі зьнікалі, і разьбіраецца, чаму так бывае.
Дзясятыя суткі на Гарадзеншчыне працягваюцца пошукі 10-гадовага Максіма Мархалюка, які зьнік у Белавескай пушчы. Разам з ратавальнікамі, вайскоўцамі, міліцыяй, памежнікамі і лесьнікамі ў пошуках удзельнічаюць тысячы валянтэраў з розных куткоў Беларусі. Свабода пацікавілася ў дабравольцаў, як ідуць пошукі хлопчыка.
У выходныя дні ў пошуках 10-гадовага Максіма Мархалюка, які зьнік у Белавескай пушчы, бралі ўдзел некалькі тысяч чалавек, але вынікаў дагэтуль няма.
Сьмяротнік на аўтамабілі ўрэзаўся ў дацкі вайсковы канвой у Кабуле і ўзарваўся.
Штат Вісконсін, адзін з «ключавых» штатаў, галасаваньне ў якім вызначыла вынік прэзыдэнцкіх выбараў 2016 году, паведаміў, што зазнаў напады расейскіх хакераў, разам зь яшчэ 20 штатамі.
Кітайскія сэйсмолягі зафіксавалі на тэрыторыі Паўночнай Карэі землятрус магнітудай 3,4. Навукоўцы заявілі, што ён можа быць выкліканы новым выпрабаваньнем ядзернай бомбы.
З помніка расейскаму канструктару зброі Міхаілу Калашнікаву ў Маскве прыбралі чарцёж нямецкай штурмавой вінтоўкі, распрацаванай у нацысцкай Нямеччыне ў гады Другой Сусьветнай вайны.
На выхадзе зь менскага офіса прафсаюзу РЭП пасьля паседжаньня рады Беларускага нацыянальнага кангрэсу затрыманы лідэр БНК Мікола Статкевіч.
У Нацыянальнай паліцыі Ўкраіны заявілі, што засакрэцілі судовыя рашэньні ў справе аб забойстве Паўла Шарамета для абароны жыцьця асобаў, «якія ўдзельнічаюць у крымінальным судаводзтве».
Затрыманы сёлетняй вясной бізнэсовец Эрнэст Аляксееў вывеў на рахункі афіліяваных структур ня менш за 2 мільёны даляраў, атрымаўшы аплату за тэхніку МАЗ, пастаўленую ў Туркмэністан. Пра гэта на міжнароднай канфэрэнцыі «Супрацьдзеяньне ілжэпрадпрымальніцтву і незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці» сказаў генэральны пракурор Беларусі Аляксандар Канюк.
Якім чынам сьледзтва высьвятляла, як настаўніца атрымала раны?
Падазраваным пагражае ад 3 да 10 год турмы. Матэрыялы перададзеныя ў Сьледчы камітэт для папярэдняга расьсьледаваньня.
Жыхарка Магілёва ў форме палкоўніка міліцыі цягам трох гадоў займалася ашуканствам. Паводле зьвестак Сьледчага камітэту, ёй удалося завалодаць 720 тысячамі рублёў.
У МУС Расеі заявілі пра затрыманьне лідэра руху «Хрысьціянская дзяржава — Сьвятая Русь» Аляксандра Калініна. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс».
Незалежны магілёўскі журналіст Алесь Асіпцоў затрыманы 21 верасьня на чыгуначнай станцыі Верайцы Асіповіцкага раёну.
Загрузіць яшчэ