Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ураган «Ірма» падыходзіць да Флорыды, трэба эвакуацыя больш за 5 мільёнаў чалавек


Сонца сьвеціць праз аблокі каля парку забаваў Disney World у Флорыдзе, дзе сёньня чакаюць ураган Ірма.

«Вока» ўрагану «Ірма» — тая частка ўрагану, дзе вецер наймацнейшы — дасягнула выспаў на поўдзень ад амэрыканскага штату Флорыда і рухаецца ў кірунку ўзьбярэцца. Чакаецца, што на шляху ўрагану будуць і гарады зь вялікай колькасьцю насельніцтва — такія як Тампа.

Губэрнатар Флорыды Рык Скот загадаў эвакуацыю больш чым пяці мільёнаў чалавек. Цяпер ураган зноў набраў сілу і мае чацьвертую катэгорыю небясьпекі, паведаміў Нацыянальны цэнтар папярэджаньня ураганаў ЗША. Раней ураган узмацняўся да апошняй, пятай катэгорыі, а потым суцішыўся да трэцяй.

Разбурэньні на высьпе Сан Марцін пасьляя ўрагану Ірма
Разбурэньні на высьпе Сан Марцін пасьляя ўрагану Ірма

Ураган «Ірма» гаспадарыць у Атлянтыцы ўжо пяты дзень. У сераду ён абрынуўся на францускія заморскія тэрыторыі. На астравах разбурана да 95% будынкаў, няма электрычнасьці.

Ураган ужо забраў жыцьці 21 чалавека і пакінуў пасьля сябе катастрафічныя разбурэньні, паведамляе Reuters.

Паводле прагнозаў ААН, ад урагану «Ірма» можа пацярпець да 37 мільёнаў чалавек.

Разбурэньні ў галяндзкай частцы выспы Сан Марцін пасьля ўрагану Ірма.
Разбурэньні ў галяндзкай частцы выспы Сан Марцін пасьля ўрагану Ірма.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG