Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць ахвяраў землятрусу ў Мэксыцы ўзрасла да 61 чалавека. У краіне абвешчаная трохдзённая жалоба па загінулых


Вайскоўцы і работнікі грамадзянскай абароны аглядаюць разбурэньні пасьля землятрусу ў горадзе Веракрус на ўзьбярэжжы Мэксыканскага заліву, які пацярпеў адносна мала. 7 верасьня 2017 году
Вайскоўцы і работнікі грамадзянскай абароны аглядаюць разбурэньні пасьля землятрусу ў горадзе Веракрус на ўзьбярэжжы Мэксыканскага заліву, які пацярпеў адносна мала. 7 верасьня 2017 году

Паводле апошніх паведамленьняў з Мэксыкі, колькасьць выяўленых на цяперашні час загінулых у выніку магутнага землятрусу на ціхаакіянскім узьбярэжжы краіны, які адбыўся ўвечары 7 верасьня, узрасла прынамсі да 61 чалавека.

Людзі на вуліцы ў цэнтры Мэхіка падчас землятрусу. 7 верасня 2017 году
Людзі на вуліцы ў цэнтры Мэхіка падчас землятрусу. 7 верасня 2017 году

Найвялікшая колькасьць ахвяраў зафіксаваная ў штаце Оахака на поўдні краіны, які найбольш пацярпеў ад землятрусу, — там загінулі 45 чалавек. Яшчэ 12 чалавек загінулі ў штаце Ч’япас і яшчэ чацьвёра ў штаце Табаска на ўзьбярэжжы Мэксыканскага заліву.

Пацярпелыя ад землятрусу
Пацярпелыя ад землятрусу

Прэзыдэнт Мэксыкі Энрыке Пэньня Ньета абвясьціў у краіне трохдзённую жалобу па загінулых.

Паводле дадзеных кіраўніка Службы грамадзянскай абароны краіны Луіса Фэліпэ Пуэнтэ, землятрус, які таксама выклікаў разбурэньні і невялікую, вышынёй да 70 сантымэтраў, хвалю цунамі, меў магнітуду 8,2.

Геалягічная служба ЗША, якая, у прыватнасьці, сочыць за землятрусамі ва ўсім сьвеце, ацаніла магнітуду землятрусу як 8,1. Паводле яе дадзеных, эпіцэнтар землятрусу знаходзіўся ў Ціхім акіяне, прыкладна за 120 кілямэтраў на паўднёвы захад ад горада Трэс-Пікас у штаце Ч’япас на поўдні Мэксыкі.

Як паведаміў прэзыдэнт Мэксыкі, гэта быў наймагутнейшы землятрус у краіне амаль за стагодзьдзе. Ён быў адчувальны і ў сталіцы Мэксыкі Мэхіка, а таксама на значнай тэрыторыі суседняй з мэксыканскім штатам Ч’япас дзяржавы Гватэмалы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG