Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства абароны Расеі кажа, што ліквідавала «міністра вайны» «Ісламскай дзяржавы» ў Сырыі


Гулмурод Ҳалімаў

Міністэрства абароны Расіі заявіла пра забойства ў Сырыі вайсковага кіраўніка «Ісламскай дзяржавы» Гулмурода Халімава.

Паводле інфармацыі Міністэрства абароны, Халімаў і некалькі высокапастаўленых палявых камандзіраў «Ісламскай дзяржавы» знаходзіліся ў падземным памяшканьні каля гораду Дэйр-эз-Зор, за які цяпер ідуць баі паміж сырыйскай арміяй і джыхадыстамі. Расейскія вайскоўцы сьцьвярджаюць, што па пазыцыях «Ісламскай дзяржавы» быў нанесены авіяўдар, у выніку якога загінулі каля 40 чальцоў групоўкі, у тым ліку Халімаў.

Незалежных крыніц, якія пацьвярджаюць гібель камандзіраў «Ісламскай дзяржавы», няма.

Халімаў раней на працягу трох гадоў узначальваў спэцпадразьдзяленьне МУС Таджыкістану, быў узнагароджаны ордэнамі і мэдалямі. Пасьля ён перабраўся ў Сырыю і летась стаў так званым «міністрам вайны», гэта значыць, галоўным вайсковым кіраўніком «Ісламскай дзяржавы». Таджыцкія ўлады абвінавачваюць Халімава ў здрадзе радзіме, ён знаходзіцца ў міжнародным вышуку. ЗША вызначылі ўзнагароду памерам 3 мільёны даляраў за інфармацыю пра месцазнаходжаньне Халімава. У пачатку ліпеня ў Таджыкістане былі забітыя чацьвера яго сваякоў, яшчэ трое былі затрыманыя пры спробе перабрацца ў Аўганістан.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG