Сырыйскія вайскоўцы заявілі, што ізраільскія самалёты ноччу 7 верасьня атакавалі адзін з абʼектаў на захадзе Сырыі. Паводле іх, некалькі ракетаў, выпушчаных з паветранай прасторы Лібана, упалі непадалёк ад гораду Масʼяф. У выніку атакі загінулі два чалавекі, нанесеныя значныя матэрыяльныя страты.