Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З варагаў у грэкі: нарвэжцы плылі ў Турцыю і селі на мель у Дубровенскім раёне


У аўторак увечары каля вёскі Бурая ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласьці села на мель яхта з трыма грамадзянамі Нарвэгіі.

Нарвэжцы распавялі, што выплылі са Смаленску і плылі па Дняпру ў кірунку Турэччыны, праз Украіну і Чорнае мора, паведамляе МНС.

Судна села на мель у 10 м ад берага. Яхта даўжынёй 10 м, вагою 6 тон належыць грамадзяніну Нарвэгіі.

Ратавальнікі прынялі рашэньне праводзіць зьняцьце яхты зь мелі ў сьветлы час сутак. У цяперашні час вядуцца падрыхтоўчыя работы, замежныя грамадзяне адчуваюць сябе добра.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG