Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Томскім кадэцкім корпусе дзеці адмовіліся есьці праз «чарвякоў» у кашы


Пачатак навучальнага году ў школе кадэтаў у Новасыбірску
Пачатак навучальнага году ў школе кадэтаў у Новасыбірску

Выхаванцы Томскага кадэцкага корпусу 7 верасьня абвясьцілі галадоўку з прычыны няякаснай ежы. У выніку галадоўкі падаў у адстаўку дырэктар корпусу.

Паводле бацькоў выхаванцаў, дзеці незадаволеныя ежай, якую даюць у школе-інтэрнаце. Яны сьцьвярджаюць, што ўжо чатыры разы зь мінулага тыдня дзеці знаходзілі ў ежы лічынкі мясной мухі, — апарышы, — але не змаглі іх сфатаграфаваць у якасьці доказу, паколькі тэлефоны ў школе забароненыя.

Адзін з вучняў, які пажадаў застацца ананімным, у гутарцы з журналістамі РБК сказаў, што ў кашы былі не апарышы, а чарвякі.

«Кадэты адмовіліся прымаць ежу ў свой час абеду. Наконт чарвякоў — гэта чарвякі, якія заводзяцца ў крупах пры дрэнных умовах захоўваньня, а не апарышы», — патлумачыў ён.

Дырэктар Томскага кадэцкага корпусу Уладзімір Брыкаў напісаў заяву на звальненьне, якая была задаволеная. У абласным дэпартамэнце агульнай адукацыі паведамілі, што дырэктар прызнаўся, што ня справіўся з абавязкамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG