Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Узбэцкі чыноўнік зьбіў дырэктараў школ за зрыў сьвяткаваньня Дня незалежнасьці. Відэа


Дзень незалежнасьці ў Ташкенце, 1 верасьня 2016

Інтэрнэт-выданьне Kun.uz апублікавала відэа, на якім кіраўнік раёну ва Ўзбэкістане зьбівае і абражае дырэктараў мясцовых школ за зрыў сьвяткаваньня Дня незалежнасьці.

Інтэрнэт-выданьне Kun.uz апублікавала відэа, на якім кіраўнік Сайхунабадскага раёну ва Ўзбэкістане зьбівае і абражае дырэктараў мясцовых школ за зрыў сьвяткаваньня Дня незалежнасьці. Інцыдэнт нібыта адбыўся ў жніўні.

«Хіба незалежнасьць дзяржавы — не твая незалежнасьць? Хіба гэта ня сьвята для цябе?» — крычыць Насіржон Эгамбердыеў, даючы поўху аднаму з дырэктараў школ.

«Я зацягаю як сабаку загадчыка раяна, насамрэч і ты вінаваты. Чаму ты не паважаеш сваё раяна?» — крычыць ён.

Як паведамляе інтэрнэт-выданьне Kun.uz са спасылкай на сваю крыніцу, сьвяткаваньне Дня незалежнасьці ў Сайхунабадскім раёне было прызначана на 25 жніўня, затым перанесена на 27 жніўня.

«Некаторыя дырэктары школ не змаглі прывесьці паўторна 27 жніўня сваіх людзей, якіх сабралі для ўдзелу на сьвяткаваньні Дня незалежнасьці, яшчэ некаторыя — проста ня ведалі, што сьвяткаваньне было перанесена на іншы дзень. У выніку, 27 жніўня на сьвяткаваньне Дня незалежнасьці сабралася недастатковая колькасьць людзей. Хакім [кіраўнік] вобласьці зрабіў вымову Насіржону Эгамбердыеву за нізкі ўзровень арганізацыі сьвяткаваньня Дня незалежнасьці. Пасьля гэтага кіраўнік раёну вырашыў „адпомсьціць“ дырэктарам школ», — піша Kun.uz.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG