Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шасьцёра беларусаў зьбілі дваіх паліцыянтаў у Маскве


Беларускі вакзал у Маскве
Беларускі вакзал у Маскве

Пра гэта паведамляе Агенцтва гарадзкіх навінаў «Масква». Паводле яго затрыманыя шасьцёра грамадзянаў Беларусі, якія напалі на супрацоўнікаў паліцыі ў гатэлі ў цэнтры расейскай сталіцы.

Як распавёў суразмоўца агенцтва, у паліцыю ад аховы гатэлю на вул. Антонава-Аўсеенкі паступіла паведамленьне аб тым, што адзін з гасьцей у нецьвярозым стане хуліганіць.

«На месца прыбылі двое супрацоўнікаў паліцыі, якія заклікалі грамадзяніна спыніць парушаць парадак. У адказ мужчына нецэнзурна аблаяў праваахоўнікаў, і тыя прынялі рашэньне затрымаць хулігана. Але мужчына пачаў аказваць супраціў і клікаць на дапамогу, і тады з пакою гатэлю выйшлі некалькі грамадзянаў, якія пачалі біць і адштурхоўваць супрацоўнікаў паліцыі», — паведаміла крыніца агенцтва ў маскоўскай паліцыі.

Паліцыянтам удалося затрымаць дваіх падазраваных, астатнія разьбегліся. Аднак неўзабаве на тэрыторыі гатэлю паліцыя затрымала яшчэ чацьвярых мужчынаў. Усе падазраваныя прыехалі з Беларусі.

«На ўсіх затрыманых склалі адміністрацыйныя пратаколы аб дробным хуліганстве. Праводзіцца далейшая праверка» — адзначыла крыніца агенцтва. Паводле яго, зьбітыя паліцыянты атрымалі ўдары і драпіны, іх здароўю нічога не пагражае.

У прэсавай службе МУС Расеі па Маскве агенцтву пацьвердзілі факт інцыдэнту і паведамілі, што зламысьнікам пагражае адказнасьць у выглядзе пазбаўленьня волі тэрмінам да пяці гадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG