Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўночная Карэя запусьціла балістычную ракету над Японіяй


Запуск паўночнакарэйскай ракеты Hwasong-12 у жніўні.

Паўночная Карэя запусьціла балістычную ракету, якая праляцела над тэрыторыяй Японіі. Першым пра запуск паведаміла Міністэрства абароны Паўднёвай Карэі.

Японскі ўрад назваў запуск «беcпрэцэдэнтнай пагрозай», і заклікаў грамадзян схавацца ў бясьпечным месцы. Урад Паўднёвай Карэі склікаў надзвычайнае паседжаньне па бясьпецы.

14 верасьня паўночнакарэйскае дзяржаўнае агенцтва выступіла з пагрозай, што КНДР скарыстае ядзерную зброю, каб «патапіць» Японію і ператварыць Злучаныя Штаты ў «цемру і попел» за падтрымку рэзалюцыі Рады Бясьпекі ААН і санкцыяў у дачыненьні да Паўночнай Карэі пасьля яе нядаўніх ядзерных выпрабаваньняў.

Напружанасьць у Паўночнай Азіі прыкметна ўзрасла з таго часу, як 3 верасьня КНДР правялі шостае, магутнае ядзернае выпрабаваньне, а таксама запускі ракет, адна з якіх пераляцела праз японскія выспы. Рада Бясьпекі ААН, якая складаецца з 15 чальцоў, аднагалосна прагаласавала за рэзалюцыю, распрацаваную ЗША. Рэзалюцыя прадугледжвае забарону экспарту тэкстыльнай прадукцыі з Паўночнай Карэі, а таксама прадугледжвае скарачэньне паставак нафтапрадуктаў. Тэкстыль — другі па велічыні прадукт паўночнакарэйскага экспарту пасьля вугалю і мінэральных рэсурсаў.

У ліпені Пхэньян правёў чарговае выпрабаваньне балістычнай ракеты. Згодна з ацэнкай японскіх уладаў, пасьля 40 хвілін палёту ракета ўпала ў Японскае мора ў эксклюзіўнай эканамічнай зоне Японіі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG