Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КНДР западозрылі ў новых ядзерных тэстах пасьля землятрусу


Лідэр КНДР Кім Чэн Ын з навукоўцамі, якія ўдзельнічаюць у распрацоўцы ядзернай зброі

Кітайскія сэйсмолягі зафіксавалі на тэрыторыі Паўночнай Карэі землятрус магнітудай 3,4. Навукоўцы заявілі, што ён можа быць выкліканы новым выпрабаваньнем ядзернай бомбы.

Эпіцэнтар землятрусу знаходзіцца ўсяго за пяцьдзясят кілямэтраў ад месца папярэдняга выпрабаваньня ядзернай зброі КНДР.

Два сэйсмічныя штуршкі таксама зафіксавала міжнародная арганізацыя ў пытаньнях забароны ядзерных выпрабаваньняў. Аднак экспэрты мяркуюць, што гэта было прыродная зьява, а ня выбухі. Да такой самай высновы схіляюцца і ўлады Паўднёвай Карэі.

У пачатку верасьня КНДР правяла шостыя ядзерныя выпрабаваньні і паведаміла аб стварэньні вадароднай бомбы. Пра тэсты стала вядома дзякуючы зафіксаванаму землятрусу. У адказ Рада Бясьпекі ААН пашырыла санкцыі супраць Паўночнай Карэі.

XS
SM
MD
LG