Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія хакеры падчас выбараў летась атакавалі 21 штат ЗША


Штат Вісконсін, адзін з «ключавых» штатаў, галасаваньне ў якім вызначыла вынік прэзыдэнцкіх выбараў 2016 году, паведаміў, што зазнаў напады расейскіх хакераў, разам зь яшчэ 20 штатамі.

Міністэрства ўнутранай бясьпекі ЗША пацьвердзіла, што інфармавала 21 штат аб нападах расейскіх хакераў і што некаторыя сыстэмы кібэрабароны былі прарваныя, аднак не назвала іх і ня зазначыла, што хакеры здолелі паўплываць на вынікі волевыяўленьня.

Адміністратар Выбарчай камісіі Вісконсіну Майкл Хаас паведаміў, што «кібэрактары расейскага ўраду» атакавалі сыстэму рэгістрацыі выбарнікаў штату ў 2016 годзе. Аднак, паводле яго, вынікі выбараў зьмененыя не былі. Дональд Трамп выйграў выбары ў Вісконсіне зь перавагай прыкладна 23 тыс. — або 0,8% — галасоў.

Пазьней факт нападаў супраць іх выбарчых сыстэмаў пацьвердзілі прадстаўнікі штатаў Алабама, Агаё, Каларада, Мінэсота, Канэктыкут і Вашынгтон.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG