Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманыя яшчэ трое падазраваных у арганізацыі выбуху ў Лёндане


У паўднёвым Уэльсе брытанская паліцыя арыштавала траіх мужчын па падазрэньні ў арганізацыі выбуху ў Лёнданскім мэтро, ​​у выніку якога пацярпелі 30 чалавек.

25-гадовы мужчына быў арыштаваны ў аўторак вечарам у Ньюпорт, а двое іншых ва ўзросьце 48 і 30 гадоў былі затрыманыя па іншым адрасе ў тым жа горадзе рана раніцай у сераду, паведамілі ў паліцыі Лёндана.

Начальнік Контртэрарыстычнага камандаваньня лёнданскай паліцыі Дын Хэйдан паведаміў, што расьсьледаваньне ідзе хуткімі тэмпамі і многае было зроблена з часу тэракту, які адбыўся ў пятніцу. «Цяпер пяцёра чалавек знаходзяцца пад вартай, і ператрусы працягваюцца па чатырох адрасах», — праінфармаваў Хэйдан.

Самаробная бомба выбухнула ў пятніцу ў ранішні час пік у перапоўненым цягніку на станцыі мэтро «Парсанс Грын».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG