Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супраць намесьніка дырэктара «Гомельшкла» і былога дырэктара «Малочных горак» распачалі крымінальныя справы


Генэральная пракуратура Беларусі паведаміла 21 верасьня пра завядзеньне крымінальных спраў супраць шэрагу кіраўнікоў беларускіх прадпрыемстваў за ўчыненьне буйной шкоды сваім прадпрыемствам празь перавышэньне паўнамоцтваў:

— Былога намесьніка генэральнага дырэктара «Гомельшкла» па камэрцыйных пытаньнях і лягістыцы падазраюць у шкодзе прадпрыемству на 205,5 тысячы расейскіх рублёў (на момант публікацыі — каля 6900 беларускіх) празь перавышэньне паўнамоцтваў.

— Былога дырэктара ААТ «Малочныя горкі» падазраюць у шкодзе на 266 тысяч беларускіх рублёў празь перавышэньне паўнамоцтваў.

— Дырэктара даччынага прадпрыемства па будаўніцтве водных сыстэмаў «Мазырская перасоўная мэханізаваная калёна 27» падазраюць у завышэньні аб’ёмаў выкананых працаў і шкодзе прадпрыемству ў 38,8 тысячы беларускіх рублёў.

— Начальніка Старадароскага лесапункту ААТ «Фандок» падазраюць у крадзяжы амаль 10 тысяч літраў паліва коштам у 11,5 тысячы рублёў і сьпісаньні яго як скарыстанага.

Першым двум паводле ч.3 арт. 426 КК РБ пагражае ад 3 да 10 год турмы з магчымай канфіскацыяй маёмасьці, трэцяму — столькі жа з магчымай канфіскацыяй маёмасьці паводле ч.3 арт 424 КК РБ, чацьвёртаму — столькі ж з абавязковай канфіскацыяй маёмасьці паводле ч.3 арт. 210 КК РБ.

Матэрыялы перададзеныя ў Сьледчы камітэт для папярэдняга расьсьледаваньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG