Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейца, які заклікаў да аддзяленьня Сібіры, пасадзілі ў вар’ятню


Сьледчы ізалятар у Іркуцку

Ангарскі гарадзкі суд адправіў на прымусовае лячэньне мясцовага жыхара, які заклікаў аддзяліць Сібір ад Расеі і «стварыць асобную рэспубліку ад Уралу да Ціхага акіяну». Пра гэта паведамляе сайт «Медуза» са спасылкай на пракуратуру Іркуцкай вобласьці.

Жыхара Ангарску абвінавацілі ў публічных закліках да парушэньня тэрытарыяльнай цэласнасьці Расейскай Фэдэрацыі. Паводле сьледзтва, мужчына, імя якога не называецца, у студзені 2016 году заклікаў да аддзяленьня Сібіры, выходзячы ў інтэрнэт праз мабільны тэлефон.

Суд палічыў, што ён парушыў закон у стане псыхічнага разладу, вызваліў яго ад крымінальнай адказнасьці і накіраваў на прымусовае лячэньне.

Уральская рэспубліка: чаго хочуць сэпаратысты пасярод Расеі — эканамічнай аўтаноміі ці новай нацыі?

XS
SM
MD
LG