Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паліцыя ў Вашынгтоне арыштавала кіргіскага студэнта, які выдрапаў сваё імя на мэмарыяле Лінкальна


21-гадоваму жыхару Кіргізстану, які вучыцца ў Вашынгтоне, выставілі абвінавачаньне ў вандалізьме. Паліцыя ЗША арыштавала яго, калі ён уначы манэтай выдрапваў надпіс на мэмарыяле Аўраама Лінкальна. Словы цяжка расчытаць, але відаць, што гэта кірылічныя літары, зь якіх можна скласьці частку імя Нуртылека Бакірава.

Адмыслоўцы кажуць, што цалкам прыбраць надпіс не атрымаецца, але можна прынамсі яго часткова зацерці. Шкоду ад дзеяньняў кіргіскага студэнта ацэньваюць у 2 тысячы даляраў.

Бакіраў прызнаў віну і раскаяўся, цяпер ён выпушчаны на волю да суду.

Мэмарыял Лінкальна, пабудаваны ў 1922 годзе ў гонар шаснаццатага прэзыдэнта ЗША, уваходзіць у сьпіс найпапулярнейшых будынкаў Амэрыкі. Час ад часу яго псуюць вандалы, і архітэктары ў кожным канкрэтным выпадку вырашаюць, як зьнішчыць сьляды пашкоджаньняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG