«Маё сэрца з народам Ірана, які рызыкуе сваім жыцьцём на вуліцах дзеля свабоды. Калі рэжым глушыць камунікацыі, ён выяўляе сваю слабасьць і страх перад народам. Беларусы добра ведаюць гэтую рэальнасьць. Свабоду нельга закрыць, і яна пераможа», — напісала Сьвятлана Ціханоўская на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.
У Іране трэці тыдзень працягваюцца масавыя акцыі пратэсту, якія пачыналіся як эканамічныя, але хутка перарасьлі ў палітычныя. Каб іх здушыць, улады выкарыстоўваюць гвалт, зброю, адключэньне інтэрнэту.
Праваабаронцы Ірану ўжо пацьвердзілі гібель больш як 500 грамадзян, у тым ліку пратэстоўцаў, сілавікоў, непаўналетніх і выпадковых мінакоў.
Пры росьце колькасьці ахвяраў улады пачалі абмяжоўваць інтэрнэт і тэлефонную сувязь. Паводле праваабаронцаў, гэта частка намаганьняў, каб прыхаваць гвалт сілаў бясьпекі, ужыты супраць пратэстоўцаў.
Форум