Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўтакалёна прарасейскіх актывістаў праехала па Гомлі


Аўтапрабег НОД у Менску 19 верасьня
Аўтапрабег НОД у Менску 19 верасьня

Расейская арганізацыя «Национально-освободительное движение» (НОД) правяла аўтапрабег па Гомлі, аналягічны таму, што 19 верасьня праводзіла ў Менску, перадае гомельскі сайт «Сильные новости».

Калёну з «георгіеўскімі стужкамі» і партрэтамі Пуціна заўважылі ў цэнтры гораду блогеры канала «Роторная жатка». Як і Менск, Гомель ня значыцца ў маршруце прабегу на сайце НОД.

У суполках НОД не публікаваліся фота з цэнтру гораду, але публікаваліся — з-пад Гомлі.

Error rendering VK.

Ці ўзгаднялася правядзеньне аўтапрабегу з гомельскімі ўладамі, невядома. У Менгарвыканкаме і менскай міліцыі пакуль нічога не казалі пра акцыю НОД у цэнтры сталіцы.

Рух НОД актыўна падтрымлівае Пуціна, анэксію Крыму, прарасейскіх сэпаратыстаў у збройным канфлікце на Данбасе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG