Фэдэральная служба бясьпекі (ФСБ) Расеі паведаміла, што затрымала двух выхадцаў з Цэнтральнай Азіі, якія рыхтавалі тэракты ў Маскве і Маскоўскай вобласьці 1 верасьня.
У паведамленьні, якое цытуе агенцтва «РИА Новости», гаворыцца, што ў тэлефоне аднаго з падазраваных былі знойдзены кантакты вярбоўшчыкаў «Ісламскай дзяржавы» і інструкцыі па падрыхтоўцы тэрактаў. Ён, паводле ФСБ, плянаваў напасьці на людзей, выкарыстоўваючы халодную зброю.
Другі меркаваны тэрарыст, як паведамляецца, зьбіраўся падарваць сябе ў натоўпе. Пры ператрусе ў яго знайшлі самаробнае выбуховае прыстасаваньне вялікай магутнасьці, а таксама кампанэнты для яго вырабу. Падазраваны, дадае ФСБ, прызнаўся, што зьбіраўся стаць тэрарыстам-сьмяротнікам.