Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ня выключана, што хакеры з групоўкі OurMine ўзламалі сайт WikiLeaks. Скрыншот з галоўнай старонкі WikiLeaks, на якім захавана меркаванае паведамленьне аб узломе ад хакераў, разьмясьціла на сваім сайце амэрыканскае выданьне The Verge. «памятаеце, як вы кінулі выклік узламаць вас?» — гучыць фрагмэнт гэтага паведамленьня.

Некаторыя карыстальнікі бачылі іншае паведамленьне, у якім гаварылася аб тым, што сайт WikiLeaks часова недаступны. Пазьней арганізацыя абвергла інфармацыю аб узломе сваіх сэрвэраў. Іншых камэнтароў не было.

Удзельнікі OurMine называюць сябе адной з найлепшых хакерскіх груп. Яны сьцьвярджаюць, што з дапамогай узломаў выяўляюць недахопы ў многіх кампутарных сыстэмах.

У сярэдзіне жніўня хакеры з OurMine ўзламалі Twitter і Facebook амэрыканскага тэлеканалу HBO. Зламысьнікі на старонцы HBO ў Twitter апублікавалі паведамленьне, у якім напісалі, што тэстуюць сыстэму бясьпекі тэлеканалу, і папрасілі зьвязацца зь імі для абнаўленьня сыстэмы. Пазьней HBO ўдалося вярнуць доступ да сваіх акаўнтаў у сацыяльных сетках і паведамленьні былі выдаленыя. У пачатку жніўня і канцы ліпеня хакеры ўзламалі сетку HBO і атрымалі доступ да інфармацыі аб сэрыяле «Гульня тронаўЦ. Узломшчыкі апублікавалі ў інтэрнэце сцэнары да некаторых эпізодаў сэрыялу.

XS
SM
MD
LG