Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за 30 прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасьці з Чачні атрымалі прытулак у Канадзе дзякуючы сакрэтнай праграме канадзкага ўрада. Пра гэта паведамляе выданьне The Globe і Mail.

Па дадзеных выданьня, людзей таемна перавозілі на працягу трох месяцаў. У Канадзе ўсе яны атрымалі афіцыйны статус уцекачоў.

The Globe and Mail адзначае, што арганізацыяй праграмы эвакуацыі займалася канадзкая праваабарончая арганізацыя Rainbow Railroad.

Аб масавых затрыманьнях, катаваньнях і забойствах геяў у Чачні ў пачатку красавіка напісала «Новая газета». Расьсьледаваць перасьледу гомасэксуалаў у Чачні заклікалі прадстаўнікі ААН, ЗША і Эўразьвязу, Вялікабрытаніі і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі.

У кіраўніцтве Чачэнскай рэспублікі паведамленьне пра перасьлед геяў называюць хлусьнёй.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG