Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп наведае Тэхас і Луізіяну, якія найбольш пацярпелі ад урагану «Харві»


Паводка ў Тэхасе пасьля ўрагану "Харві"

У суботу 2 верасьня прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп зробіць працоўную паездку па штатах Тэхас і Луізіяна, якія найбольш пацярпелі ад магутнага ўрагану «Харві». Пра гэта паведамляюць амэрыканскія СМІ.

Чакаецца, што ў Х’юстане, Лэйк-Чарльзе ды іншых гарадах кіраўнік дзяржавы сустрэнецца з пацярпелымі ў выніку стыхіі.

На пачатку тыдня Дональд Трамп і яго жонка Мелані ўжо наведвалі зону бедзтва ў Тэхасе. Тады амэрыканскі прэзыдэнт паабяцаў накіраваць 1 мільён даляраў з асабістых сродкаў на дапамогу тым, каго закрануў «Харві».

Паводле папярэдніх дадзеных, колькасьць ахвяраў разбуральнага ўрагану ў ЗША наблізілася да паўсотні. Больш за 1 мільён чалавек былі вымушаныя пакінуць свае дамы.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG