Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падчас паказальных выступаў у Падмаскоўі разьбіўся Ан-2, ёсьць ахвяры


Самалёт Ан-2, ілюстрацыйнае фота
Самалёт Ан-2, ілюстрацыйнае фота

Самалёт Ан-2 разьбіўся падчас паказальных выступаў у падмаскоўнай Балашысе. Пра гэта «Інтэрфаксу» паведамілі ў экстраных службах

«У прыгарадзе Балашыхі ў суботу праводзяцца паказальныя палёты, прымеркаваныя да юбілею выпуску першага самалёту Ан-2. Падчас аднаго з выступаў пілёт ня справіўся з кіраваньнем і на нізкай вышыні самалёт сутыкнуўся зь зямлёй», — піша агенцтва.

Падчас выкананьня складанай фігуры пілятажу самалёт зачапіў крылом паласу і пацярпеў крушэньне. Пасля падзеньня ён разваліўся на часткі і загарэўся.

Паводле папярэдніх зьвестак, самалёт упаў на паласу перад гледачамі, загінулі два чалавекі, якія знаходзіліся на борце. Іншыя асобы не пацярпелі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG