Жыхар падмаскоўнага мястэчка Кратава забарыкадаваўся ў прыватным доме і страляў па мінаках з паляўнічай стрэльбы. Адна з пацярпелых памерла ў бальніцы.
У Магілёве згарэў помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя. Стары будынак не эксплюатаваўся з 2006 году і пакрысе разбураўся. Два дзясяткі гадоў таму ў ім месьціўся выцьвярэзьнік.
Жыхар Століна Віктар Пігаль цяпер у лякарні зь пераломам хрыбетніка і нагі. Ён кажа, што ня вытрымаў «скоцкіх адносін» у Столінскім РАУС і скочыў адтуль з другога паверху.
У ноч на 10 чэрвеня ў цэнтры Магілёва, на вуліцы імя Лазарэнкі, загарэўся дом, пабудаваны ў XIX стагодзьдзі, які мае статус помніка архітэктуры.
Расейскія ўлады мусяць неадкладна вызваліць чэмпіёна па зьмешаных адзінаборствах Мурада Амрыева і ні пры якіх абставінах не падвяргаць яго небясьпецы, якая пагражае спартоўцу на тэрыторыі Чачні, гаворыцца ў распаўсюджанай у пятніцу звароце міжнароднай праваабарончай арганізацыі Amnesty International.
«На тэрыторыі Беларусі яго няма. Ён яшчэ ўчора быў перададзены прадстаўнікам праваахоўных органаў Расейскай Фэдэрацыі», – пацьвердзілі Свабодзе ў прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкаму інфармацыю пра перадачу Амрыева расейцам.=
Амэрыканскі зьнішчальнік F-15 зьбіў у чацьвер у Сырыі бесьпілётны лятальны апарат, які спрабаваў атакаваць вайскоўцаў сілаў міжнароднай кааліцыі.
Паліцыя правяла ператрусы ў фітнэс-клюбе ў лёнданскім раёне Ілфард, куды рэгулярна хадзілі тэрарысты, якія ўчынілі напад на Лёнданскім мосьце. Мясцовыя жыхары ўжо і раней скардзіўся ўладам на спартовую залю.
У Крычаве капітана міліцыі Андрэя Генэралава вінавацяць у перавышэньні ўлады або службовых паўнамоцтваў. Супраць яго распачатая крымінальная справа за злачынства, учыненае ў 2016 годзе.
Пракуратура Нью-Ёрку выставіла абвінавачаньні ўдзельнікам злачыннай групоўкі, якой кіравалі «зладзеі ў законе» Раждэн Шулая і Зураб Джанашвілі.
Чачэнскі спартовец Мурад Амрыеў, затрыманы на беларуска-расейскай мяжы сёньня ўначы, знаходзіцца ў РАУС Добрушу.
Пра выбух паведамляе паліцыя Кіева, якая кваліфікавала яго як тэрарыстычны акт. Ніхто не пацярпеў.
На вакзале «Баранавічы-Палескія» міліцыянты за паленьне на пэроне затрымалі 54-гадовага расіяніна. Праверыўшы ягоныя дадзеныя ў базе, высьветлілі, што той ад 1993 году знаходзіцца ў міждзяржаўным вышуку МУС Расеі.
Вайсковы самалёт, на борце якога знаходзіліся больш за 100 чалавек, зьнік з радараў у Мʼянме. Ягоныя абломкі знойдзеныя ў моры, паведамляе АФП.
Увечары 6 чэрвеня 48-гадовы жыхар Калінкавічаў, што ў Гомельскай вобласьці, загінуў у выніку выбуху. Сьледчыя мяркуюць, што ён падарваўся на міне часоў Другой усясьветнай вайны, перадае БелТА.
«Проста прыйшлі і затрымалі. Сказалі, нібы нецэнзурная лаянка там на відэа, і за гэта яе забралі. Я толькі не разумею, як яны наогул вылічылі, што гэта яна здымала».
Іранскія СМІ паведамляюць пра два асобныя інцыдэнты са стральбой ў іранскім парлямэнце і маўзалеі аяталы Хамэйні ў Тэгеране.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка заклікаў праваахоўныя органы прадставіць публічную справаздачу пра расьсьледаваньне забойства журналіста Паўла Шарамета.
Студэнт з Альжыру атакаваў ахоўніка парадку ля Сабору Парыскай Божай Маці.
У Францыі каля сабору Парыскай Божай Маці адбылася страляніна. Невядомы з малатком параніў супрацоўніка паліцыі. Па нападніку адкрылі агонь, ён паранены.
У ноч на 6 чэрвеня ў вёсцы Клюшчаны Астравецкага раёну згарэў парафіяльны касьцёл Сьвятога Яўхіма, перадае catholic.by. Па факце ўзгараньня вядзецца праверка. Як асноўныя вэрсіі разглядаюцца падпал або ўзгараньне праводкі.
Ад Мытнага камітэту Беларусі Радыё Свабода атрымала камэнтар мытні «Мінск-2» наконт інцыдэнту з расейскімі артыстамі Аленай Ваданаевай і Аляксандрам Маліноўскім. Артысты цьвердзяць, што 2 чэрвеня беларускія мытнікі забралі ў іх 30 тысяч даляраў і пратрымалі абаіх у аэрапорце 11 гадзін.
Ці сапраўды міліцыянты ў начны час могуць зьявіцца ў любую кватэру і правяраць дакумэнты? А як жа прынцып недатыкальнасьці жытла?
Міжнародная сьледчая група Bellingcat пацьвердзіла, што «Бук», зь якога, як мяркуецца, быў зьбіты малайзійскі «Боінг» над Данбасам, быў прыпісаны да расейскай зэнітна-ракетнай брыгады.
Баевікі «Ісламскай дзяржавы» ўзялі на сябе адказнасьць за тэрарыстычны акт у Лёндане, у выніку якога загінулі сем чалавек і параненыя дзясяткі іншых, паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы са спасылкай на сайт, зьвязаны з ісламістамі.
Каля тысячы чалавек пацярпелі ў выніку цісканіны, якая ўзьнікла падчас трансляцыі матчу «Рэал» – «Ювэнтус»
Паводле афіцыйных зьвестак, ахвярамі тэрарыстаў сталі прынамсі 7 чалавек, больш за 50 пацярпелі. Ці ёсьць беларусы сярод пацярпелых у лёнданскіх тэрактах, невядома.
Паліцыя Лёндану апублікавала ў «Твітэры» заклік у да жыхароў горада «Уцякайце, хавайцеся, тэлефануйце» пасьля наезду фургону на пешаходаў у цэнтры горада.
На Лёнданскім мосьце ў цэнтры брытанскай сталіцы грузавы аўтамабіль на вялікай хуткасьці ўрэзаўся ў групу пешаходаў.
Беларускі бок нібыта паведаміў на ўмовах ананімнасьці расейскім СМІ, што 2 чэрвеня валюту ў названых асобаў не канфіскоўвалі, а канфіскоўвалі толькі ў зусім іншых людзей зусім іншыя сумы. Афіцыйных камэнтароў беларускага боку на момант публікацыі няма.
У выніку выбухаў у суботу ў Кабуле падчас жалобнай працэсіі загінулі па меншай меры шэсьць і дзясяткі атрымалі раненьні, паведамляе міністэрства аховы здароўя Аўганістану.
На трохдзённы фэстываль зьехаліся 87 тысяч гледачоў. Сярод выступоўцаў — «System of a down», «Rammstein», «Clutch», разам 84 гурты.
У Кабуле паліцыя адкрыла агонь па пратэстантах, якія накіроўваліся да прэзыдэнцкага палаца. Забітыя пяць маніфэстантаў. Удзельнікі дэманстрацыі пратэсту абвінавацілі ўлады ў няздольнасьці гарнтаваць бясьпеку насельніцтва і запатрабавалі адстаўкі ўраду.
Жыхару Віцебска пагражае штраф, папраўчыя работы, арышт да трох месяцаў або абмежаваньне волі на тэрмін да году: увечары 2 траўня 45-гадовы мужчына сарваў і забраў з сабой дзяржаўны сьцяг Беларусі з будынка ў цэнтры гораду.
Калі група вайскоўцаў з чатырох або больш чалавек едзе транзытам празь Літву, яны лічацца вайсковым атрадам, таму для іх патрабуецца дазвол на праезд празь Літву. Такога дазволу ў расейскіх вайскоўцаў не было.
Целы сама меней 34 загінулых выявіла паліцыя ў памяшканьні забаўляльнага комплексу Resorts World Manila ў сталіцы Філіпінаў, дзе ноччу 2 чэрвеня мужчына ўварваўся ў казіно, падпаліў гульнявы стол і пачаў страляць, ня цэлячыся ў людзей.
У Кіеве адбыўся напад на байцоў дабраахвотніцкага батальёну імя Джахара Дудаева Аміну Акуеву і яе мужа Адама Асманова, паведаміў прадстаўнік Міністэрства ўнутраных спраў Украіны Арцём Шаўчэнка.
Паводле прадстаўніка «Яндекс», работнікам украінскіх офісаў прапануюць пераехаць у філіялы ў іншых краінах.
Жыхары Салігорску паведамілі Свабодзе, што раніцай 1 чэрвеня праваахоўнікамі быў затрыманы старшыня Салігорскага райвыканкаму Аляксандар Рымашэўскі.
Крушэньне самалёта Ту-154 пад Сочы магло адбыцца з прычыны парушэньня прасторавай арыентацыі камандзіра. Гэта прывяло да яго памылковых дзеяньняў пры кіраваньні самалётам.
Пракуратура Чачні запатрабавала заблякаваць доступ да апублікаваных у сеціве карыкатур з францускага сатырычнага часопіса «Charlie Hebdo» на тэму перасьледу геяў у рэспубліцы.
У выніку аварыі турэцкага вайсковага верталёта 31 траўня на мяжы з Іракам загінулі 13 чалавек.
Папулярная амэрыканская вядоўца гумарыстычнага шоў Кэці Грыфін пазбаўленая кантракту з тэлекампаніяй CNN за відэа з выявай адрэзанай галавы прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа.
Улады Нямеччыны пасьля тэракту ў Кабуле прыпынілі высылку афганскіх мігрантаў, якія не атрымалі статус уцекача. Пра гэта паведамляе нямецкі тыднёвік Der Spiegel. Самалёт у Кабул меўся вылецець зь Нямеччыны ў сераду ўвечары.
Генэральны консул Эстоніі ў Санкт-Пецярбургу Яанус Кірыкмяэ і кіраўнік пскоўскай канцылярыі Генэральнага консульства Эстоніі ў Санкт-Пецярбургу Катрын Канарык прызнаныя ў Расеі пэрсонамі нон грата.
Ахвярамі выбуху ў Кабуле сталі 50 чалавек, яшчэ больш за 150 параненыя. Такія зьвесткі прыводзяць ўлады Аўганістану.
Польская штодзёнка «Fakt» паведаміла, што ў труне з парэшткамі генэрала Браніслава Квяткоўскага, якія загінуў 10 красавіка 2010 году ў авіякатастрофе пад Смаленскам, былі выяўленыя фрагмэнты парэшткаў іншых чальцоў польскай дэлегацыі.
У амбасадзе Беларусі ў Расеі паведамілі, што падчас урагану ў маскоўскім рэгіёне пацярпеў 40-гадовы беларус.
Удава расейскага палітыка Дзяніса Вараненкава , опэрная сьпявачка і экс-дэпутат Дзярждумы РФ Марыя Максакава зьвярнулася да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай расьсьледаваць інцыдэнт, які адбыўся ў Беларусі з кіроўцам яе мужа.
Загрузіць яшчэ