Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ: стральба ў іранскім парлямэнце і маўзалеі Хамэйні ў Тэгеране

абноўлена

Параненыя ў нападзе на іранскі парлямэнт
Параненыя ў нападзе на іранскі парлямэнт

Іранскія СМІ паведамляюць пра два асобныя інцыдэнты са стральбой ў іранскім парлямэнце і маўзалеі аяталы Хамэйні ў Тэгеране.

Узброены чалавек адкрыў агонь у маўзалеі Хамейні ў паўднёвым Тэгеране і параніў шэраг людзей, паведамляе інфармацыйнае агенцтва Fars.

Іранскія агенцтвы паведамілі, што абодва напады адбыліся «практычна адначасова», а 10.30 раніцы мясцовага часу. У парлямэнце ўзброеныя нападнікі расстралялі некалькіх ахоўнікаў. У маўзалеі Хамэйні адзін з нападнікаў падарваў сябе, у выніку чаго былі параненыя некалькі наведвальнікаў.

Агенцтва ILNA паведаміла, што дваіх іншых нападнікаў, якія дзейнічалі ў маўзалеі, удалося арыштаваць. Агенцтва IRIB паведамляе, што ў нападзе ўдзельнічалі чацьвёра, у тым ліку жанчына, якая была арыштаваная.

Прыводзяцца таксама словы аднаго дэпутата, які заявіў, што дзейнічалі трое нападнікаў, узброеных двума аўтаматамі Калашнікава і пісталетам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG