Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Найбуйнейшы рок-фэст Нямеччыны спынены праз пагрозу тэракту


Rock am Ring фэстываль, ілюстрацыйнае фота
Rock am Ring фэстываль, ілюстрацыйнае фота

На трохдзённы фэстываль зьехаліся 87 тысяч гледачоў. Сярод выступоўцаў — «System of a down», «Rammstein», «Clutch», разам 84 гурты.

Найбуйнейшы ў Нямеччыне музычны фэстываль Rock am Ring, на які зьехаліся 87 000 аматараў рок-музыкі пад адкрытым небам, ледзь пачаўшыся ў пятніцу, 2 чэрвеня, прыпынены праз пагрозу тэрарыстычнага акту.

Як перадае «DW», удзельнікаў і гледачоў папрасілі пакінуць тэрыторыю, дзе абсталяваная канцэртная пляцоўка. Арганізатары, зьвярнуўшыся да публікі, выказалі надзею, што ў суботу фэстываль працягнецца. Паліцыя ўдакладніла, што гаворка ідзе пра «канкрэтныя зьвесткі, на падставе якіх нельга выключаць магчымую тэрарыстычную пагрозу».

Кіраўнік МУС ФРГ Томас дэ Мэзьер падтрымаў рашэньне прыпыніць фэстываль, які праводзіцца ў раёне вядомай аўтагоначнай трасы Нюрбургрынг. Гэты крок ён назваў цяжкім, падкрэсьліўшы, што бясьпека людзей важней за ўсё.

Пасьля тэракту на канцэрце амэрыканскай поп-зоркі Арыяны Грандэ ў Манчэстэры канцэпцыя бясьпекі фэстывалю Rock am Ring была ўдасканаленая. У прыватнасьці, колькасьць супрацоўнікаў службы бясьпекі была павялічаная да 1200 чалавек.

Паводле зьвестак газэты Die Welt, паліцыя затрымала дваіх супрацоўнікаў субпадрадных арганізацыяў, якія працуюць на фэстывалі. Афіцыйнага пацьверджаньня гэтай інфармацыі няма.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG