Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі выказаў спачуваньне ахвярам тэракту ў Лёндане


Паліцыя дзяжурыць на месцы нападу на Лёнданскім мосьце
Паліцыя дзяжурыць на месцы нападу на Лёнданскім мосьце

«Рашуча асуджаем чарговыя барбарскія напады ў Лёндане. Спачуваем родным і сваякам ахвяраў тэрарыстаў, жадаем мужнасьці народу Брытаніі», — напісана ў афіцыйным паведамленьні МЗС Белаурсі ў Twitter. Ці ёсьць беларусы сярод пацярпелых у лёнданскім тэракце, пакуль невядома.

У ноч на 4 чэрвеня ў Лёндане адбыўся двайны тэракт. Адзін з тэрарыстаў за рулём белага фургону выехаў на ходнік і ўрэзаўся ў людзей на Лёнданскім мосьце, затым з машыны выйшлі два іншыя тэрарысты і напалі на мінакоў з нажамі. Усе тры нападнікі застрэленыя, на іх целах знайшлі муляжы выбухоўкі.

Лёнданская паліцыя пасьля магчымага тэракту: «Уцякайце, хавайцеся, тэлефануйце»

Паводле афіцыйных зьвестак, ахвярамі тэрарыстаў сталі прынамсі 7 чалавек, больш за 50 пацярпелі. 48 чалавек з раненьнямі дастаўленыя ў шпіталі, дзе ім аказваюць дапамогу мэдыкі. У іх ліку тыя, хто атрымаў нажаваныя раненьня ад нападу ў лёнданскім раёне Бора, які, меркавана, не зьвязаны з тэрарыстамі з фургону.

Лейбарысты і кансэрватары абвясьцілі пра часовае спыненьне перадвыбарчай кампаніі ў Вялікай Брытаніі.

«Мы будзе стаяць разам на абароне нашы агульных каштоўнасьцей салідарнасьці, чалавечнасьці і справядлівасьці, і мы не дазволім тэрарыстам спыніць наш дэмакратычны працэс», — сказана ў заяве лідэра лейбарыстаў Джэрэмі Корбіна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG