Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лёнданская паліцыя пасьля магчымага тэракту: «Уцякайце, хавайцеся, тэлефануйце»


Паліцыя Лёндану апублікавала ў «Твітэры» заклік у да жыхароў горада «Уцякайце, хавайцеся, тэлефануйце» пасьля наезду фургону на пешаходаў у цэнтры горада.

У паведамленьні гараджанаў заклікаюць, у першую чаргу, схавацца ў бясьпечным месцы. Калі гэта немагчыма, прапануюць схавацца і забарыкадавацца.

Пасьля, калі стала бясьпечна, зьвязацца з экстранымі службамі.

Такое папярэджаньне зьявілася пасьля таго, як фургон наехаў на пешаходаў на Лёнданскім мосьце. Там загінуў, як мінімум, адзін чалавек.

Паводле інфармацыі карэспандэнта Бі-бі-сі, пацярпелі яшчэ 5-6 чалавек.

Акрамя таго, паліцыя атрымала паведамленьні аб нажавой атацы ў раёне «Баро маркет». Паліцыянтам прыйшлося адкрыць вагонь. У сувязі з гэтымі інцыдэнтамі вышукваюцца 3 чалавекі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG