Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэцкі вайсковы верталёт пацярпеў крушэньне ля мяжы з Іракам, 13 чалавек загінулі


Тып верталёта AS-532 Cougar, які разьбіўся ў Турэччыне
Тып верталёта AS-532 Cougar, які разьбіўся ў Турэччыне

У выніку аварыі турэцкага вайсковага верталёта 31 траўня на мяжы з Іракам загінулі 13 чалавек.

Паведамляецца, што аварыя адбылася ў памежнай правінцыі Шырнак, дзе турэцкія войскі ўдзельнічаюць у апэрацыях супраць курдзкіх баевікоў. Але, паводле заявы вайскоўцаў, аварыя адбылася праз тое, што верталёт AS-532 Cougar урэзаўся ў высакавольтную лінію электраперадач неўзабаве пасьля узьлёту з вайсковай базы.

Інфармацыі пра ахвяраў не паведамляюць. Аднак, паводле інфармагенцтва DHA, на борце была дэлегацыя, узначаленая генэрал-маёрам, якая аглядала рэгіён Сэноба. Паводле іншых СМІ, на борце было яшчэ шэсьць афіцэраў.

Турэцкія СМІ паведамляюць, што кіраўніцтва Мінабароны і ўраду адправіліся з Анкары ў раён крушэньня самалёта.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG