Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША арыштавалі 33 удзельнікаў «расейскай мафіі»


Пракуратура Нью-Ёрку выставіла абвінавачаньні ўдзельнікам злачыннай групоўкі, якой кіравалі «зладзеі ў законе» Раждэн Шулая і Зураб Джанашвілі.

Паводле амэрыканскіх СМІ, групу 33 арыштаваных удзельнікаў «расейскай мафіі» падазраюць у разнастайных злачынствах, уключна з гандлем наркотыкамі і падрыхтоўкай заказнога забойства.

Паводле сьледчых, гэтая «буйная злачынная групоўка ад Брайтан-Біч да Лас-Вэгасу» займалася подкупам, азартнымі гульнямі, рыхтавала заказное забойства, выкрадала пэрсанальныя дадзеныя, зьдзяйсьняла махлярствы з крэдытнымі картамі, займалася незаконным абаротам агнястрэльнай зброі і наркотыкаў. Злачынцам пагражаюць працяглыя турэмныя тэрміны.

Большасьць удзельнікаў групоўкі нарадзіліся ў СССР. Многія з іх падтрымлівалі сувязі з Грузіяй, Украінай і Расеяй. Яны рэгулярна прыяжджалі ў гэтыя краіны постсавецкай прасторы і перадавалі зьвязаным з групоўкай асобам грошы, атрыманыя злачынным шляхам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG