Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кабуле паліцыя страляла па дэманстрантах, ёсьць ахвяры


У Кабуле паліцыя адкрыла агонь па пратэстантах, якія накіроўваліся да прэзыдэнцкага палаца. Забітыя пяць маніфэстантаў. Удзельнікі дэманстрацыі пратэсту абвінавацілі ўлады ў няздольнасьці гарнтаваць бясьпеку насельніцтва і запатрабавалі адстаўкі ўраду.

Натоўп гараджанаў сабраўся ў пятніцу ў цэнтры Кабулу паблізу таго месца, дзе ў сераду магутным выбухам былі забітыя каля 90 чалавек, а сотні былі параненыя. Людзі скандавалі антыўрадавыя і антыталібскія лёзунгі, кідалі камяні ў бок паліцыі.

Паліцэйскія ўжылі сьлезацечны газ і вадамёты, спрабуючы перагарадзіць шлях да прэзыдэнцкага палаца, а потым пачалі страляць. Паводле папярэдніх дадзеных, сярод пяцёх загінулых — сын вядомага аўганскага палітыка.

Выбух блізу дыпляматычнага кварталу ў Кабуле стаў адным з самых крывавых нападаў за апошнія гады. Ніводная з груповак пакуль не ўзяла на сябе адказнасьць за арганізацыю выбуху. Рух «Талібан» апублікаваў заяву з асуджэньнем нападу.
Кіраўніцтва аўганскіх спэцслужбаў падазрае ў датычнасьці да выбуху баевікоў групоўкі «Хакані» — аднаго з адкалінаваньняў руху «Талібан». Аўганскі бок дапускае датычнасьць пакістанскіх спэцслужбаў да выбуху ў Кабуле. Ісламабад называе падобныя здагадкі неабгрунтаванымі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG