Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве ноччу згарэў дом — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя


Фота МНС

У ноч на 10 чэрвеня ў цэнтры Магілёва, на вуліцы імя Лазарэнкі, загарэўся дом, пабудаваны ў XIX стагодзьдзі, які мае статус помніка архітэктуры.

Паводле МНС, выклік паступіў а 22:10. Пажар зьнішчыў дах і перакрыцьці. Пацярпелых няма.

Згарэлы двухпавярховы будынак быў пабудаваны ў XIX стагодзьдзі як жылы дом, але ў савецкія часы выкарыстоўваўся ў іншых мэтах. У тым ліку нейкі час пасьля вайны ў ім месьціўся выцьвярэзьнік.

Апошнія больш як 10 гадоў дом стаяў зачынены і паступова разбураўся. Каб высокае начальства, якое наведвала Магілёў, не зьвяртала на будынак увагу, яго завесілі банэрам.

Адна з вэрсій пажару — неасьцярожнае абыходжаньне з агнём тых, хто знаходзіў у доме часовы прытулак. У ацалелай ад пажару часты дома знойдзеныя рэчы бяздомных, — кажуць сьведкі інцыдэнту.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG