Колькасьць ахвяр пажару ў Лёндане ўзрасла да 12. Улады гораду асьцерагаюцца, што ахвяр будзе яшчэ больш.
Інфармацыя пра затрыманьне Віктара Пузікава зьявілася ў сацсетках. Афіцыйна яе пакуль не пацьвердзілі.
Некалькі чалавек атрымалі раненьні ў выніку страляніны ў Сан-Францыска ў сераду а 9-й гадзіне раніцы.
Мільярдэр Дэвід Бондэрман пакінуў раду дырэктараў кампаніі Uber у аўторак пасьля сустрэчы, прысьвечанай барацьбе з сэксізмам у кампаніі. На гэтай нарадзе Бондэрман зрабіў заяву, якая была расцэненая як абразьлівая для жанчын, перадае агенцтва Reuters.
У амэрыканскім горадзе Александрыя штату Вірджынія невядомыя адкрылі стральбу падчас бэйсбольнага матчу. На стадыёне гралі кангрэсмэны, паведамляе тэлеканал CBS News.
Героі Лявона Вольскага спрачаюцца пра малюнкі і надпісы на мурале у Менску, які вядомы як «Масква — Менск» і мае быць сымбалем сяброўства паміж Беларусьсю і Расеяй.
Пасьля поўначы ў аўторак у Празе адбылася жудасная аварыя з удзелам беларускі. Як паведаміла паліцыя Прагі, прыблізна а палове на першую ўначы непадалёк ад Нацыянальнага тэатру ў цэнтры гораду было выяўлена цела жанчыны. Рух на праспэкце быў спынены на некалькі гадзінаў.
Гараць паверхі з другога па 27-ы, ёсьць рызыка абрынаньня будынку. Людзей працягваюць эвакуяваць з будынку, выбрацца змаглі яшчэ ня ўсе, колькасьць пацярпелых яшчэ не вядомая.
Сьледчы камітэт заявіў, што некаторыя СМІ распаўсюджваюць пра справу Даната Скакуна недакладную інфармацыю, якая мае вельмі далёкія адносіны да самой крымінальнай справы і доказнага матэрыялу.
У калёніі Валагодзкай вобласьці памёр Лом-Алі Гайтукаеў, асуджаны на пажыцьцёвае пазбаўленьне волі ў справе аб забойстве журналісткі Ганны Паліткоўскай.
Павел Скрыльнікаў кажа, што яго пратрымалі ў паліцэйскім пастарунку каля пяці гадзін і склалі пратакол, паводле якога 15 чэрвеня мае адбыцца суд.
Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Беларусі затрымаў сёлета восем чалавек, датычных да тэрарыстычнай дзейнасьці, заявіў журналістам у аўторак кіраўнік КДБ Валерый Вакульчык.
Некалькі чалавек, у тым ліку паліцыянтка, атрымалі раненьні падчас страляніны ў прымесьці нямецкага гораду Мюнхен.
Галоўны рэдактар Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода Нэнад Пэіч заклікаў вызваліць блогера і аўтара Радыё Свабода Станіслава Васіна (Аўсеева), які зьнік у Данецку ў чэрвені.
Двух затрыманых на акцыі супраць карупцыі ў Маскве — Антона Шапашнікава і Міхаіла Давыдава — вязуць у Сьледчы камітэт. Актывістаў абвінавачваюць у нападзе на паліцыянтаў з распыленьнем пярцовага газу.
Польскага параплянэрыста, які лічыў, што знаходзіцца непадалёк на тэрыторыі Польшчы, а апынуўся на ўскраіне Берасьця, вінавацяць у парушэньні дзяржаўнай мяжы.
Зянон Пазьняк раскрытыкаваў словы Сьвятланы Алексіевіч падчас жывога эфіру на тэлеканале «Дождь».
Стваральнік мэсэнджэра Telegram Павел Дураў распавёў, што ў 2016 годзе ў ЗША адчуваў ціск з боку агентаў Фэдэральнага бюро расьсьледаваньняў (ФБР). Пра гэта ён напісаў у твітэры.
Авіяляйнэр ляцеў зь Лёндана ў Любляну. Трое яго пасажыраў затрыманыя, яшчэ 151 чалавека эвакуяавалі.
Жыхар падмаскоўнага мястэчка Кратава забарыкадаваўся ў прыватным доме і страляў па мінаках з паляўнічай стрэльбы. Адна з пацярпелых памерла ў бальніцы.
У Магілёве згарэў помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя. Стары будынак не эксплюатаваўся з 2006 году і пакрысе разбураўся. Два дзясяткі гадоў таму ў ім месьціўся выцьвярэзьнік.
Жыхар Століна Віктар Пігаль цяпер у лякарні зь пераломам хрыбетніка і нагі. Ён кажа, што ня вытрымаў «скоцкіх адносін» у Столінскім РАУС і скочыў адтуль з другога паверху.
У ноч на 10 чэрвеня ў цэнтры Магілёва, на вуліцы імя Лазарэнкі, загарэўся дом, пабудаваны ў XIX стагодзьдзі, які мае статус помніка архітэктуры.
Расейскія ўлады мусяць неадкладна вызваліць чэмпіёна па зьмешаных адзінаборствах Мурада Амрыева і ні пры якіх абставінах не падвяргаць яго небясьпецы, якая пагражае спартоўцу на тэрыторыі Чачні, гаворыцца ў распаўсюджанай у пятніцу звароце міжнароднай праваабарончай арганізацыі Amnesty International.
«На тэрыторыі Беларусі яго няма. Ён яшчэ ўчора быў перададзены прадстаўнікам праваахоўных органаў Расейскай Фэдэрацыі», – пацьвердзілі Свабодзе ў прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкаму інфармацыю пра перадачу Амрыева расейцам.=
Амэрыканскі зьнішчальнік F-15 зьбіў у чацьвер у Сырыі бесьпілётны лятальны апарат, які спрабаваў атакаваць вайскоўцаў сілаў міжнароднай кааліцыі.
Паліцыя правяла ператрусы ў фітнэс-клюбе ў лёнданскім раёне Ілфард, куды рэгулярна хадзілі тэрарысты, якія ўчынілі напад на Лёнданскім мосьце. Мясцовыя жыхары ўжо і раней скардзіўся ўладам на спартовую залю.
У Крычаве капітана міліцыі Андрэя Генэралава вінавацяць у перавышэньні ўлады або службовых паўнамоцтваў. Супраць яго распачатая крымінальная справа за злачынства, учыненае ў 2016 годзе.
Пракуратура Нью-Ёрку выставіла абвінавачаньні ўдзельнікам злачыннай групоўкі, якой кіравалі «зладзеі ў законе» Раждэн Шулая і Зураб Джанашвілі.
Чачэнскі спартовец Мурад Амрыеў, затрыманы на беларуска-расейскай мяжы сёньня ўначы, знаходзіцца ў РАУС Добрушу.
Пра выбух паведамляе паліцыя Кіева, якая кваліфікавала яго як тэрарыстычны акт. Ніхто не пацярпеў.
На вакзале «Баранавічы-Палескія» міліцыянты за паленьне на пэроне затрымалі 54-гадовага расіяніна. Праверыўшы ягоныя дадзеныя ў базе, высьветлілі, што той ад 1993 году знаходзіцца ў міждзяржаўным вышуку МУС Расеі.
Вайсковы самалёт, на борце якога знаходзіліся больш за 100 чалавек, зьнік з радараў у Мʼянме. Ягоныя абломкі знойдзеныя ў моры, паведамляе АФП.
Увечары 6 чэрвеня 48-гадовы жыхар Калінкавічаў, што ў Гомельскай вобласьці, загінуў у выніку выбуху. Сьледчыя мяркуюць, што ён падарваўся на міне часоў Другой усясьветнай вайны, перадае БелТА.
«Проста прыйшлі і затрымалі. Сказалі, нібы нецэнзурная лаянка там на відэа, і за гэта яе забралі. Я толькі не разумею, як яны наогул вылічылі, што гэта яна здымала».
Іранскія СМІ паведамляюць пра два асобныя інцыдэнты са стральбой ў іранскім парлямэнце і маўзалеі аяталы Хамэйні ў Тэгеране.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка заклікаў праваахоўныя органы прадставіць публічную справаздачу пра расьсьледаваньне забойства журналіста Паўла Шарамета.
Студэнт з Альжыру атакаваў ахоўніка парадку ля Сабору Парыскай Божай Маці.
У Францыі каля сабору Парыскай Божай Маці адбылася страляніна. Невядомы з малатком параніў супрацоўніка паліцыі. Па нападніку адкрылі агонь, ён паранены.
У ноч на 6 чэрвеня ў вёсцы Клюшчаны Астравецкага раёну згарэў парафіяльны касьцёл Сьвятога Яўхіма, перадае catholic.by. Па факце ўзгараньня вядзецца праверка. Як асноўныя вэрсіі разглядаюцца падпал або ўзгараньне праводкі.
Ад Мытнага камітэту Беларусі Радыё Свабода атрымала камэнтар мытні «Мінск-2» наконт інцыдэнту з расейскімі артыстамі Аленай Ваданаевай і Аляксандрам Маліноўскім. Артысты цьвердзяць, што 2 чэрвеня беларускія мытнікі забралі ў іх 30 тысяч даляраў і пратрымалі абаіх у аэрапорце 11 гадзін.
Ці сапраўды міліцыянты ў начны час могуць зьявіцца ў любую кватэру і правяраць дакумэнты? А як жа прынцып недатыкальнасьці жытла?
Міжнародная сьледчая група Bellingcat пацьвердзіла, што «Бук», зь якога, як мяркуецца, быў зьбіты малайзійскі «Боінг» над Данбасам, быў прыпісаны да расейскай зэнітна-ракетнай брыгады.
Баевікі «Ісламскай дзяржавы» ўзялі на сябе адказнасьць за тэрарыстычны акт у Лёндане, у выніку якога загінулі сем чалавек і параненыя дзясяткі іншых, паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы са спасылкай на сайт, зьвязаны з ісламістамі.
Каля тысячы чалавек пацярпелі ў выніку цісканіны, якая ўзьнікла падчас трансляцыі матчу «Рэал» – «Ювэнтус»
Паводле афіцыйных зьвестак, ахвярамі тэрарыстаў сталі прынамсі 7 чалавек, больш за 50 пацярпелі. Ці ёсьць беларусы сярод пацярпелых у лёнданскіх тэрактах, невядома.
Паліцыя Лёндану апублікавала ў «Твітэры» заклік у да жыхароў горада «Уцякайце, хавайцеся, тэлефануйце» пасьля наезду фургону на пешаходаў у цэнтры горада.
На Лёнданскім мосьце ў цэнтры брытанскай сталіцы грузавы аўтамабіль на вялікай хуткасьці ўрэзаўся ў групу пешаходаў.
Беларускі бок нібыта паведаміў на ўмовах ананімнасьці расейскім СМІ, што 2 чэрвеня валюту ў названых асобаў не канфіскоўвалі, а канфіскоўвалі толькі ў зусім іншых людзей зусім іншыя сумы. Афіцыйных камэнтароў беларускага боку на момант публікацыі няма.
Загрузіць яшчэ