Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Празе загінула беларуская мастачка, дачка вядомага краязнаўцы з Зэльвы


praha.idnes.cz

Пасьля поўначы ў аўторак у Празе адбылася жудасная аварыя з удзелам беларускі. Як паведаміла паліцыя Прагі, прыблізна а палове на першую ўначы непадалёк ад Нацыянальнага тэатру ў цэнтры гораду было выяўлена цела жанчыны. Рух на праспэкце быў спынены на некалькі гадзінаў.

«Адна з вэрсіяў сьледзтва, што асоба ехала на счэпным прыстасаваньні паміж вагонамі, альбо хацела пралезьці празь яго паміж вагонамі трамвая на трамвайным прыпынку. А кіроўца, не падазраючы, што ў яго знаходзіцца чалавек паміж вагонамі, набраў хуткасьць» — распавёў чэскаму выданьню idnes.cz прэс-сакратар паліцыі Томаш Гулян.

Месца здарэньня. praha.idnes.cz
Месца здарэньня. praha.idnes.cz

Як даведалася Радыё Свабода, ахвяра аварыі — гэта 31-гадовая беларуска Юлія Качук, беларуская мастачка, дачка краязнаўцы з Зэльвы Юрыя Качука, аўтара папулярнай кулінарнай кнігі «Моц смаку»​. Гэтую інфармацыю Свабодзе пацьвердзіў сябра сям’і Алесь Чахольскі.

«Правялі ідэнтыфікацыю. Так, гэта Юля. Мы скантактаваліся з МЗС, зараз яны павінны патлумачыць усю працэдуру. Гэта вялізнае гора. Яна была адзінай дачкой у бацькоў. Разумніца была. Некалькі вышэйшых адукацыяў. Мы ўсе ў роспачы».

У Празе Юля Качук скончыла эканамічны факультэт. Працавала і займалася мастацтвам. У 2013 годзе яна ўзяла ўдзел у выставе сучаснага незалежнага мастацтва ў чэскай сталіцы.

Беларусы Прагі заклікаюць прыносіць кветкі і зьнічы на месца трагічнага здарэньня. Абвешчаны збор сродкаў для сям'і загінулай.

Глядзець камэнтары (8)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG