Паводле яго, летась паводле падазрэньня ў тэрарызме былі затрыманыя 17 чалавек, у 2015-м годзе — 21 чалавек. З пачатку бягучага года ў Беларусі затрымалі васьмярых:
«Напрыклад, мы арыштавалі чалавека, які быў у Сырыі, прыехаў у Беларусь зь Нямеччыны і зьбіраўся рыхтаваць тэракт у адной з краінаў Заходняй Эўропы. Гэта асобы, якія маюць дачыненьне да тэрарыстычнай і экстрэмісцкай дзейнасьці, якія знаходзіліся ў міжнародным вышуку, якія былі ў Сірыі», — паведаміў цытуе Вакульчык.
Паводле сьледзтва, якое яшчэ працягваецца, падазраваны рыхтаваўся зрабіць тэрарыстычны акт у адной з эўрапейскіх краін.