Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стваральнік мэсэнджэра Telegram распавёў, што яго хацела падкупіць ФБР


Стваральнік мэсэнджэра Telegram Павел Дураў распавёў, што ў 2016 годзе ў ЗША адчуваў ціск з боку агентаў Фэдэральнага бюро расьсьледаваньняў (ФБР). Пра гэта ён напісаў у твітэры.

Паводле Дурава, за тыдзень, калі распрацоўшчыкі Telegram знаходзіліся ў ЗША, агенты ФБР двойчы спрабавалі падкупіць іх. Дураў падкрэсьліў, што стварыць па-сапраўднаму незалежнае прыкладаньне з крыптаграфіяй у ЗША практычна немагчыма.

Да 2013 года Дураў узначальваў расейскую сацыяльную сетку «Укантакце». Telegram пазыцыянуецца як мэсэнджэр з зашыфраванай перапіскай. Дураў неаднаразова заяўляў, што Telegram не падае ключы шыфраваньня да акаўнтаў карыстальнікаў трэцім асобам, у тым ліку ўладам розных краін.

XS
SM
MD
LG